Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
 22 лістапада ў капліцы св. Яна Хрысціцеля (Мінск, Серабаранка) адбыўся штогадовы традыцыйны музыкальны канцэрт, прысвечаны памяці нябеснай заступніцы музыкаў – Святой Цэцыліі.

 

Як і кожны год, вечар сабраў у капліцы ўсіх парафіяльных музыкаў, як прафесійных, так і любіцеляў. Уражвае тое, што з кожным годам колькасць нумароў павялічваецца. Так, падчас канцэрта на імправізаванай сцэне выступалі самыя маленькія – дзіцячы хор, падлеткі, молаздь  і, канешне ж, сэрца парафіяльнай музыкі – хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус. Актыўны удзел прынялі таксама парафіяльныя суполкі: маладыя сем’і, аніматары і кандыдаты. Нельга таксама не прыпомніць самых смелых удзельнікаў канцэрта – салістаў: душэўны спеў у выкананні Настассі Субач, віртуознае гітарнае сола ад Івана Мацейка, сола на саксафоне ад Стаса Лазарава, а таксама вершаванае выступленне Яны Маціс.

Кранаючае выступленне прадставіў гурт Небасхіл з удзелам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB.

Не засталіся на апошнім мейсцы і салезіяне. Упершыню на сцене з’явўся імправізаваны гурт салезіян-супрацоўнікаў. Ну а чорна-шэры нумар ад ксяндзоў і сясцёр, як і заўсёды, атрымаў бурныя апладысменты зала.

Радасна, што традацыі нашай парафіі набываюць развой і падтрымку сярод прыхаджан. Спадзяёмся, што на будучы год мы пабачым яшчэ больш новых удзельнікаў.

 

Таццяна Перадкова 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску