Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць св.Яна Хрысціцеля адбылася ў нашай парафіі
Навіны
23.06.2014
22 чэрвеня 2014 года ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся фэст. Святкавалі тут урачыстасць яе апекуна і заступніка - св. Яна Хрысціцеля.  

Свята распачалося ўрачыстай Св. Імшой, якую канцэлебравалі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB – пробашч парафіі, і кс. Павел Шчарбіцкі SDB. За пабожны ўдзел ў Св. Імшы, пры выкананні адпаведных умоў,  вернікі мелі магчымасць атрымаць адпуст.

"Ці не саромеецеся вы сваёй веры?" - спытаўся падчас казання кс. Аляксандр. Святар распавёў пра прыклад сапраўднага хрысціяніна - св. Яна Хрысціцеля і заклікаў парафіянаў быць мужнымі вызнаўцамі Хрыста і гатовымі аддаць жыццё за Яго.

Працягвалася святкаванне ў Моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско. Тут усіх чакалі вясёлыя гульні, танцы, сюрпрызы і прысмакі, падрыхтаваныя аніматарамі, салезіянамі супрацоўнікамі, суполкамі  “Адкрытыя сэрцы”,   “СМС” (Суполка маладых сем’яў) і ўсёй парафіяльнай супольнасцю. Пасля супольнай малітвы дзеці, моладзь і нават старэйшыя парафіяне паспрабавалі свае сілы ў розных конкурсах: “Логіка”, “Бой падушкамі”, “Хвасты”  і іншых. За ўдзел ва ўсіх конкусах яны мелі магчымасць артымаць  латарэйны білет. Галоўным прызам латарэі было месца ў аўтобуснай пілігрымцы ў Будслаў.

Супольная падрыхтоўка да ўрачыстасці, супольная сутрэча з Хрыстом вакол алтара і вясёлая праграма зрабілі сваю справу –  узбагачана вера, створаны добры настрой і падмацаваны сямейны дух парафіі.

Салезіянскі аніматар Вольга Перадкова, салезіянка супрацоўніца Ірына Петрусевіч
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр