Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Пры парафіі распачалі работу валанцёрыМальтыйскай моладзі.
У надзелю 18 снежня на нядзельных імшах падчас аб’яваў можна было пазнаёміцца з маладымі людзьмі, якія распачалі працу па аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Гэты праект распачаўся амаль што год таму, калі нямецкі Мальтыйскі Ордэн зацікавіўся супрацоўніцтвам з беларускай моладдзю.
 
Пасля першага візіту прадстаўнікоў Ордэна ў Беларусь у парафіі салезіянаў у Мінску і Смаргоні, з адваротным візітам ужо ў Берлін былі запрошаныя ўдзельнікі сустрэчы з Беларусі. Падчас гэтага візіту моладзь брала ўдзел у лекцыях і занятках па аказанні першай дапамогі, каб пасля ў сваіх парафіях развіваць гэты напрамак дзейнасці.
З гэтай нагоды адбылося так званае “знаёмства” моладзі і парафіянаў, галоўнай мэтай якога было паведамленне людзям  пра магчымасць атрымаць гэтую дапамогу.
Цяпер, адчуваючы сябе дрэнна, можна звяртацца не да суседа па лаўцы, а да людзей у жоўтых кашулях!
 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску