
9 мая ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска ў Мінску адбыўся турнір імя св. Дамініка Савіо па мікра-футболе сярод юнакоў ва ўзросце 12-15 гадоў. У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі каманд з усіх чатырох салезіянаскіх араторыяў на Беларусі, а менавіта з Дзятлава, Мінску, Смаргоні і Бараўлян, а таксама каманды з Беразінску, Полацку і Івянца. Як можна заўважыць, геаграфія турніру даволі шырокая.
Турнір пачаўся а 10-й гадзіне св.Імшой, падчас якой гульцы прасілі Бога аб благаслаўленні на час спаборніцтваў, а кс. Іван Огар SDB звярнуў увагу хлопцаў на тое, што гэты турнір павінен выхоўваць, і перамога - не самая галоўная яго мэта. Таксама святар адзначыў, як важна імкнуцца да перамог у сваім асабістым жыцці – жадаць працаваць над сабой, становячыся з кожным крокам больш дасканалым хрысціянінам і чалавекам.
Нягледзячы на тое, што гулялі дзеці, і фармат гульні ўсяго чатыры на чатыры, але па накалу гульні не сатупалі гульням самых вялікіх футбольных форумаў, а па шчырасці і самаадданасці нават пераўзыходзілі іх. Каманды паказалі выдатны футбол і парадавалі гледачоў нерэальным напалам эмоцый. Усе гульцы гралі добра, але як вядома "Кубак" адзін. Таму вашай увазе прапануем вынікі турніра:
- 1-е мейсца: ФК.Бараўляны
- 2-е мейсца: ФК Радасць (Беразінск)
- 3-е мейсца: ФК Дамінік (Мінск)
- 4-е мейсца: ФК Івянец.
Астатнія каманды падзялілі паміж сабой 5-е мейсца.
Уладзіслаў Зарэцкі