Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
26 верасня адбылося адкрыццё мінскага араторыя імя Святога Яна Боско. Распачалося свята а 15.00  для юнакоў з 6 га па 9 клас і завяршылася а 17.00 святой Імшой. Адначасова святая Імша стала пачаткам свята для моладзі, якая крыху старэй! 
 
Пад час Імшы Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB звярнуў увагу прысутных на неабходнасць давярацца Богу, распачынаючы новыя крокі ў сваім жыцці. 
 
Удзел у свяце прыняло каля 30 чалавек. Арганізатары, натхнёныя дэвізам салезіянскай сям’і на распачаўшыся год - “Разам з Езусам перажывем авантуру Духа Святога”, - запрапанавалі ўдзельнікам адправіцца ў імправізаваны турыстычны шлях. Прыпынкамі на гэтым шляху былі вясёлыя гульні і запальныя танцы. Напрацягу ўсяго шляху ўдзельнікі праяўлялі камандны дух, кемлівасць і спрытнасць. 
 
Для салезіянскай сям’і вельмі важным момантам з’яўляецца слоўка на дабранач. Не стаў выключэннем і дадзены вечар. Ксёндз Павел распавёў прысутным цікавую  гісторыю, у якой яшчэ раз звярнуў увагу на неабходнасць даверу да Бога. Завяршаючым момантам стала дыскатэка і салодкі стол.
 
Такім чынам мінскі араторый можна лічыць афіцыйна адчыненым. Таму шчыра ўсіх запрашаем, араторый працуе з чацверга па нядзелю з 18.00 да 21.00, а кожную пятніцу ў 20.00 ёсць магчымасць памаліцца на святым ружанцы.  Жадаем усім добрага настрою і Божага Благаслаўлення.
 
Уладзіслаў Зарэцкі ASC
Матэрыял сайта sdb.by 

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску