У суботу ў араторыі св. Дона Боска адбылося свята для моладзі. Асаблівым чынам арганізатары запрашалі тых, хто нарадзіўся зімой і вясной. Праграма вечара была напоўнена цікавымі гульнямі і запальнымі бансамі. Для імянінікаў было падрыхтвана асаблівае заданне: яны павінны былі зрабіць сабе і іншым падарунак – торт. Для гэтага яны карысталіся только двума інгрыдыентамі: згушчонкай і батонам! Атрымаўся вельмі смачны слодыч! Далей праграма працягнулася вясёлай дыскатэкай.
Напрыканцы вечара сястра Тэрэса Сольнічэк FMA распявала слоўка на добрую ноч. У слоўке распавядалась пра тое, як важна кожнаму чалавеку ў жыцці мець добрага пастыра. Таго, які заўсёды дапаможа выйсці з цемры думак і які ніколі не пакіне перад цяжкімі абставінамі. Такім добрым пастырам для кожнага хрысціяніна з’яўляецца Езус Хрыстус. Ён з’яуляецца тым светам, які напраўляе людзей да збаўлення і паказвае ў штодзенным жыцці шлях да неба.
Перад тым, як пайсці да хаты, кожны мог выпіць гарбаты і з’есці нешта смачнае з салодкага стала, які падрыхтавалі ўдзельнкі вечара.
Яўген Бурко











