РДС для моладзі 8-11 класаў
- Катэгорыя: Навіны

5-6 красавіка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбыліся рэкалекцыі “Разважанні аб добрай смерці” (РДС) для моладзі 8-11 класаў. Тэма сустрэчы падкрэслівала тры важныя практыкі для сапраўднага хрысціяніна - “Пост. Малітва. Міласціна”. Сустрэчу падрыхтавала салезіянская сям’я парафіі св. Яна Хрысціцеля: кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с. Тэрэса Сальнічак FMA, салезіяне супрацоўнікі і салезіянскія аніматары.
Турнір імя св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі. Расклад гульняў на чацвёрты тыдзень
- Катэгорыя: Турнір Савіо-Вікуньі

Расклад гульняў на чацвёрты тыдзень турніру.
8 красавіка
19.30
Падрабязней: Турнір імя св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі. Расклад гульняў на чацвёрты тыдзень
Вясновыя канікулы для дзетак прайшлі ў араторыі
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Да заканчэння вучэбнага года засталося ужо не так шмат часу, вялікая колькасць школьнікаў, дзетак і моладзі з вялікай ахвотай чакаюць летняга адпачынку, сонечных і цёплых дзён. Канікулы – вось гэтае чароўнае слова, якое нікога не застаўляе абыякавым. Вясновыя канікулы – гэта таксама прыемная магчымасць адпачыць перад апошняй чвэрцю, набрацца сіл, каб належным чынам выканаць свае абавязкі і пасля, скончыўшы чарговы вучэбны год, адправіцца на летні адпачынак.
Падрабязней: Вясновыя канікулы для дзетак прайшлі ў араторыі
Дзякуй, клерык Артур!
- Катэгорыя: Навіны
30 сакавіка нашая парафія развіталася з клерыкам Артурам Ляшнеўскім SDB, якога Бог паклікаў у іншае месца, а менавіта, у Дзятлава.
Дарагі клерык Артур, ад імя ўсёй парафіі хочам выказаць Вам шчырую падзяку за Вашую працу, клопат, усмешку і падтрымку! Няхай Добры Бог узмацняе Вас у пакліканні і дае ўсе неабходныя ласкі. А з нашага боку абяцаем памятаць пра Вас ў нашых малітвах. 
{webgallery}
{/webgallery}

Фармацыйнае спатканне аніматараў
- Катэгорыя: Навіны
З 29 па 30 сакавіка ў мінскай парафіі св.Яна Хрысціцеля праходзіла фармацыйнае спатканне для салезіянскіх аніматараў. Маладыя людзі, якія імкнуцца служыць іншым, асабліва дзецям і моладзі, мелі добрую магчымасць атрымаць некаторыя парады, з дапамогай якіх іх служэнне можа прыносіць больш плёныя вынікі.
Немагчыма навучыцца любіць і служыць па-сапраўднаму, калі не будзеш прыгадваць сабе вобраз Езуса – богачалавека, Які стаў з людзьмі на адзін узровень, каб іх адкупіць.










