Тэатральны вечар прайшоў у араторыі імя св.Яна Боско 27 верасня
- Катэгорыя: Навіны
Падрабязней: Тэатральны вечар прайшоў у араторыі імя св.Яна Боско 27 верасня
Інтэрв'ю адказнага за новы салезіянскі араторый адмыслова для serebranka.sdb.by
- Катэгорыя: Навіны

Падрабязней: Інтэрв'ю адказнага за новы салезіянскі араторый адмыслова для serebranka.sdb.by
Новы араторый адчыніў свае дзверы ў Бараўлянах
- Катэгорыя: Навіны

20 верасня адбылося святочнае адкрыццё новага салезіянскага араторыя імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах. Гэтая значная падзея сабрала вакол сябе не толькі ўсю салезіянскую сям’ю, але і законных асоб з іншых ардэноў, дыяцэзіяльных святароў, а таксама і прадстаўнікоў свецкай улады. Урачыстасць распачалася гімнам да св. Яна Боско. Пасля з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Рэгіянальны Настаяцель місіі “Св. Францыска Сальскага” кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
Кл. Алег Каралёў склаў вечныя манаскія шлюбы
- Катэгорыя: Навіны

6 верасня 2014 года вечныя манаскія абяцанні склаў кл. Алег Каралёў SDB. Урачыстасць адбылася ў Смаргоні ўпарафіі св. Міхала Арханёла і распачалася Св. Імшой у 12.00.
Уся Салезіянская Сям’я з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі і Італіі сабралася на гэтую ўрачыстасць, каб падтрымаць кл. Алега малітвай і падзякаваць Богу за яго пакліканне. Св. Імшу ўзначаліў рэгіянальны настаяцель Рэлігійнай каталіцкай місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” ў Беларусі кс. Віктар Гаўдукевіч SDB. Ад імя генеральнага настаяцела ён прыняў вечныя манскія абяцанні кл. Алега.
Кс. Аляксандр Яшэўскі прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску
- Катэгорыя: Навіны

У салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск) 24 жніўня 2014 года прывіталі новага дырэктра супольнасці кс. Аляксандра Яшэўскага SDB. Калісці ён ўжо служыў тут на пасадзе дырэктара супольнасці. І вось, пасля трох год адсутнасці, на працягу якіх святар працаваў ў парафіі св. Міхала Арханёла (Смаргонь), кс. Аляксандр ізноў вярнуўся ў супольнасць, дзе яго з радасцю чакалі субраты і вернікі.
Падрабязней: Кс. Аляксандр Яшэўскі прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску










