Адкрыццё тэатральнага сезона ў араторыі імя св. Яна Боско (парафія св.Яна Хрысціцеля, Мінск) адбылося 27 верасня. Пад дэвізам "Назад у будучыню" былі аб'ядананыя тры каманды-прадстаўнікі розных пакаленняў: “Малыя”, “Лімоны” (моладзь), а таксама “Народжаныя ў СССР” (старэйшыя). Дзякуючы розным конкурсам усе прыстуныя маглі пабачыць падыходы кожнай з каманд да імправізацый і пастановак. Адным з найбольш цікавых момантаў вечара стала імправызацыя на тэму "Што было б, калі б кс.Боско нарадзіўся ў...?" Каманды прадставілі сваё бачанне ксяндза Боско ў Старажытнай Грэцыі, у СССР, а таксама ў сучаснасці. Такім чынам, кожны здолеў падзяліцца сваімі тэатральнымі талентама таксама падараваць адзін аднаму ўсмешку і выдатны настрой.
Дзякуем усім за удзел, за радасць і пазітыўныя эмоцыі. Чакаем на наступны раз! Сачыце за анонсамі падзей на нашых сайтах: serebranka.sdb.by, sdb.by і на нашай старонцы “У кантакце”!
Таццяна Перадкова










