ХI Звычайная нядзеля – 14 чэрвеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
- 19, пятніца — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
- 20, субота — успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 15, панядзелак – разпачынаем навэнну да Св. Яна Хрысціцеля, урачыстасць якога будзем святкаваць 24 чэрвеня.У нашай парафіі навэннай будзем маліцца на прыканцы Св. Імшаў. Запрашаем!
- 21, Ндз. – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- Заахвочваем усіх вернікаў набываць у нашым кіоску новы часопіс “Авэ Марыя”, пасвечаны на тэматыку жыцця св. Яна Паўла ІІ.
- На гэтым тыдні дзень гадавіну сваіх святарскіх пасвяччэнняў абыходзяць знаёмыя нам святары:
- 15, пн. – кс. Ігар Лашук
- 17, ср. – Кс. Казімір Шыдэлка
Памятаем пра іх у сваіх малітвах.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
Нядзеля Спаслання Духа Святога – 31 мая 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 1, Пн. – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
- 2, Ат. – Успамін св. Марцэліна і Пятра, мучанікаў.
- 3, Ср. – Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
- 4, Чц. – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, а таксама першы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся ў гэты дзень аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
- 5, Пт. – Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка, а таксама першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 6, Сб. – Успамін св. Норберта, біскупа, а таксама першая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У нашай парафіі ў гэты дзень адбудзецца змена таямніцаў Жывога Ружанца.
- 7, Нд. – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Сёння апошні дзень маёвых набажэнстваў, пасвечаных Найсвяцейшай Панне Марыі.
- 1 чэрвеня – пачатак Чэрвенскіх набажэнстваў, пасвечаных Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. У Нашай парафііі яны будуць адбывацца кожны дзень а гадзіне 18.00. Запрашаем усіх вернікаў!
- Заахвочваем усіх вернікаў набываць у нашым кіоску новы часопіс “Авэ Марыя”, пасвечаны на тэматыку жыцця св. Яна Паўла ІІ.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
VII-ая Велікодная нядзеля 24 мая 2020 года – Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 25, Панядзелак – успамін св. Бэды Вялебнага, прэзбітэра і доктара Касцёла, а таксама ўспамін св. Марыі Магдалены Паццы, панны.
- 26, Аўторак – успамін св. Філіпа Нэры, святара.
- 27, Серада – успамін св. Аўгустына Кэнтэрберыйскага, біскупа.
- 29, Пятніца – успамін св. Паўла VI, папы, а таксама ў салезіянскай сям’і ўспамінаем, салезіяніна мучаніка, св. Юзафа Кавальскага, святара, які аддаў сваё жыццё ў абароне Св. Ружанца.
- 31, Нядзеля – Урачыстасць Спаслання Духа Святога.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- У лучнасці з усім Касцёлам у гэтым часе молімся навэннай да Духа Святога. У нашай святыні навэннай молімся кожны дзень на прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне. Запрашаем усіх да супольнай малітвы!
- Прагнем прыпомніць, што на гэтым тыдні перажываем апошні тыдзень маёвых набажэнстваў, пасвечанных малітоўным разважанням да Найсвяцейшай Панны Марыі. У нашай святыні молімся кожны дзень а 18.00 гадзіне.
- Прыпамінаем! У хуткім часе закончыцца Велікодны перыяд, а таксама час велікоднай споведзі. Калі хто яшчэ гэтага не ўчыніў, то запрашаем зрабіць гэта як мага хутчэй, праз гэта выконваючы свае хрысціянскія абавязкі згодна з навукай Касцёла.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- Калі хто з вернікаў знаходзіцца на самаізаляцыі, а хацеў бы таксама скласці ахвяраванні на патрэбы нашай святыні, можна гэта ўчыніць праз разліковы рахунак нашай парафіі, які знаходзіцца на дошцы аб’яў, альбо на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы.
VI-ая Велікодная нядзеля – 17 мая 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем
- 18, Панядзелак – успамін св. Яна І, папы і мучаніка.
- 20, Серада – успамін св. Бэрнардына Сіенскага, прэзбітэра.
- 21, Чацвер – Урачыстасць Унебаўшэсця нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Распарадак Св. Імшаў: 7.00; 11.00; 19.00.
- 22, Пятніца – успамін св. Рыты з Касіі, законніцы.
- 24, Нядзеля – Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, апякункі ўсёй салезіянскай сям’і.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- У лучнасці з усёй салезіянскай сям’ёй молімся навэннай да Марыі Успамогі Хрысціянаў, аб ласку хуткага спынення пандэміі каронавіруса. У нашай святыні навэннай молімся на прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне. Запрашаем да гэтай малітвы ўсіх вернікаў.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму! - Калі хто з вернікаў знаходзіцца на самаізаляцыі, а хацеў бы таксама скласці ахвяраванні на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай святыні, можна гэта ўчыніць праз разліковы рахунак нашай парафіі, які знаходзіцца на дошцы аб’яў, альбо на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы.
Религиозная община
«Римско-Католический Приход Святого Иоанна Крестителя»
УНП 101256745
ЗАО «Банк «Решение» г. Минск, ул. Игнатенко, 11
БИК RSHNBY2X
Счет BY74RSHN30156059500110000000
тел.факс +375 17 368-38-56
ІV Велікодная нядзеля – 3 мая 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 6, Ср. – успамін св. Дамініка Савіо, апекуна ўсіх міністрантаў. Асаблівым чынаем памятаем у гэты дзень аб іх у сваіх малітвах.
- 7, Чц. – І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага, так і святарскага жыцця.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Месяц май у Каталіцкім Касцёле прысвечаны Маці Божай. Прагнем прыпомніць, што Маёвыя набажэнствы адбываюцца ў нашай парафіі кожны вечар а гадзіне 18.00. Хто не можа ў гэтым часе прыняць удзел у набажэнства і знаходзіцца на ізаляцыі ў сваім доме, просім у гэтым часе калі ласка маліцца альбо прыватна, альбо разам з сям’ёй. Заахвочваем Маёвыя набажэнствы ахвяроўваць у нітэнцыі хуткага спынення эпідэміі каранавірусу COVID-19 ва ўсім свеце. Атуляем таксама сваімі малітвамі ўсіх хворых, а таксама ўсіх працаўнікоў медычнай службы.
- Просім Вас усіх, шаноўныя вернікі, сумленна і адказна выконваць распараджэнні Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, выдадзеных у сувязі з актуальнай сітуацыяй, Mіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў тым, што датычыцца захавання правіл гігіены, а таксама выканання іншых дзеянняў, якія маюць на мэце прадухіліць распаўсюджванне інфекцыі. Нагадваем і прыпамінаем пра магчымасць карыстання дыспенсай ад удзелу ў нядзельнай і святочнай святой Імшы, і па меры магчымасці ўдзельнічаць у Св. Імшах праз трансляцыю онлайн.
- Выказваем усім вернікам шчырую падзяку за ахвяраванні складзеныя вамі на патрэбы утрымання нашай святыні! Божа адудзяч кожнаму!










