Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 25, Панядзелак – успамін св. Бэды Вялебнага, прэзбітэра і доктара Касцёла, а таксама ўспамін св. Марыі Магдалены Паццы, панны.
- 26, Аўторак – успамін св. Філіпа Нэры, святара.
- 27, Серада – успамін св. Аўгустына Кэнтэрберыйскага, біскупа.
- 29, Пятніца – успамін св. Паўла VI, папы, а таксама ў салезіянскай сям’і ўспамінаем, салезіяніна мучаніка, св. Юзафа Кавальскага, святара, які аддаў сваё жыццё ў абароне Св. Ружанца.
- 31, Нядзеля – Урачыстасць Спаслання Духа Святога.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- У лучнасці з усім Касцёлам у гэтым часе молімся навэннай да Духа Святога. У нашай святыні навэннай молімся кожны дзень на прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне. Запрашаем усіх да супольнай малітвы!
- Прагнем прыпомніць, што на гэтым тыдні перажываем апошні тыдзень маёвых набажэнстваў, пасвечанных малітоўным разважанням да Найсвяцейшай Панны Марыі. У нашай святыні молімся кожны дзень а 18.00 гадзіне.
- Прыпамінаем! У хуткім часе закончыцца Велікодны перыяд, а таксама час велікоднай споведзі. Калі хто яшчэ гэтага не ўчыніў, то запрашаем зрабіць гэта як мага хутчэй, праз гэта выконваючы свае хрысціянскія абавязкі згодна з навукай Касцёла.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- Калі хто з вернікаў знаходзіцца на самаізаляцыі, а хацеў бы таксама скласці ахвяраванні на патрэбы нашай святыні, можна гэта ўчыніць праз разліковы рахунак нашай парафіі, які знаходзіцца на дошцы аб’яў, альбо на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы.










