Аб'явы
28-ая Звычайная Нядзеля - 14 кастрычніка 2018 года
- Катэгорыя: Аб'явы
ХХVIII Звычайная нядзеля - 14.10.2018
Згодна з літургічным каляндаром нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
· 15. Панядзелак — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла
· 16. Аўторак – успамін св. Ядвігі, законніцы, а таксама св. Маргарыты Марыі Алякок, панны, а таксама прыпадая 40-ая гадавіна выбару св. Яна Паўла ІІ на пасаду святога айца.
· 17.Серада — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
· 18. Чацвер – свята св. Лукі, Евангеліста і апекуна ўсіх медыкаў. Асаблівым чынам памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах усіх медыкаў.
· 19. Пятніца – успамін св. св. Жана дэ Брэбёфа і Ісаака Жога, святароў і іх паплечнікаў мучанікаў, а таксама ўспамін св. Паўла ад Крыжа, святара.
· 20. Субота – прыпадая гадавіна біскупскіх пасвечанняў нашага арцыбіскупа Тадэуша Кандрусевіча, памятаем аб ім у сваіх малітвах.
· 21. Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца, згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожнага ахвярадаўцу, Добры Божа адудзяч патрэбнымі ласкамі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· У нашую парафію прыбыла цудатворная фігура Св. Міхала Арханёла. На працягу ўсяго гэтага тыдня ўсёй нашай парафіяй маем магчымасць маліцца да Св. Міхала Арханёла, просячы аб патрэбныя ласкі як для сябе, так для сваіх блізкіх, асабліва аб вызваленні ад розных залежнасцяў і ўсяго злога. Заахвочваем да гэтай малітвы ўсіх вернікаў нашай парафіі.
· Развітвацца будзем з фігурай Св. Міхала Арханёла ў суботу 20 кастрычніка а 17.00 гадзіне Св. Эўхарыстыяй, якая будзе справавацца ў інтэнцыі “дапамога душам чысцовым”. Заахвочваем таксама нашых вернікаў набываць да свайго дому абразы з выяввай Св. Міхала Арханёла, а таксама малітоўнікі, каб бараніў нашыя сем’і і нас саміх ад нападаў злога духа.
· З 21 кастрычніка, пры нашай парафіі, у класе №3, аднаўляе сваю дейнасць рух – дапамога людзям, якія маюць цяжкасці за алкаголем. Спатканні будуць адбывацца кожную нядзелю а 17.00. Калі мы хочам зрабіць нашыя сем’і шчаслівымі і сябе саміх, запрашаем усіх, хто мае цяжкасці з алкаголем на гэтыя сустрэчы. Адказны за гэтыя спатканні наша парафіянін, спадар Дзяніс ( кантактны нумар: +375 29 321 21 64)
· У нядзелі а 17.00 гадзіне ў нашай святыні адбываюецца катэхэзы для дарослых. Запрашаем учіх да асабістага духоўнага ўзбагачэння!
· Прыпамінаем аб запісах на выпамінкі імёны нашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада. Спіскі з імёнамі можна падаць у нашым парафіяльным кіоску.
· Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім, хто на гэтым тыдні прыйшоў папрацаваць пры будове нашай новай святыні, а таксама пры нашай капліцы. Добры Божа адўдзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі. Таксама вельмі просім на гэтым тыдні ў вольным часе, прыйсці дапамагчы пры будове нашай святыні, як мужчын, так і жанчын, а таксама нашу моладзь.
· З 1 па 27 кастрычніка ў нашай парафіі праходзіць конкурс мазаікі па тэме "Малітва на ружанцы". Матэрыял, з якога будзе выканана праца можа быць розны (напрыклад, папера, пясок, крупы і г.д.). Памер працы - ліст А4. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і іх бацькоў. Гатовыя мазаікі можна прыносіць сёстрам да 21 кастрычніка. Лепшая праца будзе выбрана праз агульнае галасаванне.
· У чацвер 18 кастрычніка у 20:00 у касцёле пройдзе першая катэхэза і спатканне для бацькоў, дзеці якіх першы год рыхтуюцца да Першай святой Камуніі. Бацькоў просім абавязкова прыйсці!
· Усім на гэты тыдзень жадаем Божых ласкаў, апекі Маці Ружанцовай і заступніцтва св. Міхала Арханёла.
26-ая Звычайная Нядзеля - 30 верасня 2018 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Паводле літургічнага каляндара нашай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на гэтым тыдніўспамінаем і святкуем:
· 1 кастрычніка. Пн. – успамін св. Тэрэзы ад дзіцятка Езус, панны і доктараКасцёла.
· 2. Ат. – Успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў
· 4. Чц. – Успамін св. Францішка Асізскага. А таксама І-ы чацвер месяца. Улучнасці з ўсім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця.
· 5. Пт. 1ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса. А 22.00 гадзіне ў нашай парафіі разпачнецца ўсяночная адарацыя, якая завяршыцца ўсуботу а 7.00 гадзіне. Запрашаем моладзь і ўсіх вернікаў нашай парафіі.
· 6. Сб. – успамін Св. Бруна, святара. Таксама ў гэты дзень прыпадая 1-ая субота месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі.
· 1 кастрычніка - Згодна з традыцыяй і навукай Касцёла да Якога мы належым, месяц кастрычнік пасвячаем малітве Св. Ружанца. Распарадак набажэнстваўружанцовых у нашай парафіі будзе наступны:
Ø для ўсіх вернікаў у буднія дні, кожны вечар а гадзіне 18.15, з вытсаўленнемНайсв. Сакрамэнту
Ø для дзяцей па суботам а 16:00 гадзіне
Ø для моладзі ў пятніцу а 20:00 гадзіне
Запрашаем дзяцей і моладзь да актыўнага ўдзелу ў гэтай малітве як укасцёле, так і ў сваіх сем'ях.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя
· З 1 па 27 кастрычніка ў нашай парафіі аб'яўляем конкурс мазаікі па тэме"Малітва на ружанцы". Матэрыял, з якога будзе выканана праца можа быцьрозны (напрыклад, папера, пясок, крупы і г.д.). Памер працы - ліст А4. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і іх бацькоў. Гатовыя мазаікі можна прыносіцьсёстрам. Лепшая праца будзе выбрана праз агульнае галасаванне.
· З 3 па 28 кастрычніка ў Рыме адбудзецца Сінод біскупаў на тэму «Моладзь, вера іраспазнанне паклікання». Касцёл у Беларусі будзе прадстаўляць арцыбіскупТадэвуш Кандрусевіч. Суправаджаем гэту падзею нашымі малітвамі.
· Сёння пасля Імшы запрашаем дзяцей і іх бацькоў на адкрыццё араторыя ігульню "Поле цудаў".
· Таксама сёння а 18.00 гадзіне адбудзецца адкрыццё араторыя для моладзі. Запрашаем!
· 6 кастрычніка ў Магілёве пройдзе Ружанцовы кангрэс, які арганізуюць айцыдамініканцы. Ад нашай парафіі таксама на гэты кангрэс зарганізаваны аўтобус, які ад’едзе ад нашай святыні 6 кастрычніка ў 7.00 гадзін раніцы. Просім неспазняцца. Ёсць яшчэ вольныя месцы. Запісацца на паездку можна ў нашымпарафіяльным кіоску.
· Шаноўныя бацькі, дзеці і моладзь! Не забываемся аб запісах на заняткі паўроках рэлігіі. Просім не адкладваць гэтай важнай справы, але толькі як магахутчэй звярнуцца да нашых сясцёр і запісацца.
· Заахвочваем у нашым кіоску набываць новыя часопісы: “Дыялог”, “Наша Вера”, “Авэ Марыя”, а таксама каляндары на новы 2019 год.
· Выказваем усім шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу, а таксама задапамогу ў выкананні працаў пры будове нашай святыні. Добры Божа адудзячкожнаму Сваім шчодрым благаслаўленнем!
6-ая Звычайная нядзеля
- Катэгорыя: Аб'явы
Аб'явы на 6-ую Звычайную нядзелю

Праказа сышла з яго, і ён стаў чысты
(Мк 1, 40–45)
Запрашаем на Дон Боско шоў 2018
- Катэгорыя: Аб'явы
{webgallery}
{/webgallery}
Са Святам Божага Нараджэння
- Катэгорыя: Аб'явы

Расклад катэхетычных заняткаў у нашай парафіі
- Катэгорыя: Аб'явы
РАСПАРАДАК НАБАЖЭНСТВАЎ НА ВЯЛІКІ ПОСТ 2016 ГОДА Ў НАШАЙ ПАРАФІІ
- Катэгорыя: Аб'явы
Падрабязней: РАСПАРАДАК НАБАЖЭНСТВАЎ НА ВЯЛІКІ ПОСТ 2016 ГОДА Ў НАШАЙ ПАРАФІІ
"Пілігрымуючыя сэрцы". Араторый запрашае на РДС
- Катэгорыя: Аб'явы
3-4 кастрычніка ў Мінску адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС).Араторый запрашае на турнір
- Катэгорыя: Аб'явы
{/webgallery}
SDB BY NEWS анонс Дон Боско Шоў!
- Катэгорыя: Аб'явы
SDB BY NEWS анонс Дон Боско Шоў!
{source}
<iframe width="400" height="225" src="//www.youtube.com/embed/EAIJAw9r3e8" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>
{/source}










