УВАГА! З верасня існуе новы расклад набажэнстваў!
- Катэгорыя: Навіны
У нядзелю
8.30 - святая Імша (на польскай мове).
10.00 - святая Імша Сумма (на беларускай мове).
12.00 - святая Імша для дзяцей (на беларускай мове).
13.00 - Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
13.30 - святая Імша для моладзі (на беларускай мове).
18.15 - традыцыйныя Нешпары.
19.00 - святая Імша (на беларускай мове).
Кожную суботу, акрамя абавязковых святаў, святая Імша на 19.00 лічыцца, як святая Імша з нядзелі.
Падрабязней: УВАГА! З верасня існуе новы расклад набажэнстваў!
Тыдзень у Бенедыктбоерн
- Катэгорыя: Навіны
У пачатку жніўня група аніматараў атрымала магчымасць прыняць удзел ў спатканні моладзі Еўропы. Нашае падарожжа на чале з айцом Ігарам Лашуком распачалося 6 жніўня, калі мы развіталіся са сваімі роднымі і, атрымаўшы Божае благаслаўленне на дарогу, выехалі за межы горада Мінска. Па дарозе да нас далучалыся група са Смаргоні разам з айцом Віктарам Гайдукевічам.
Малітва да св. Юзафа
- Катэгорыя: Навіны
Тэкст малітвы дададзены ніжэй:
Малітва да св. Юзафа
У Цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі, з даверам просім таксама тваёй апекі. Праз любоў, якая яднала цябе з Найсвяцейшай Багародзіцай, і праз тваю айцоўскую апеку, якою ты атуляў Езуса ў дзяцінстве, пакорна просім: узглянь ласкава на спадчыну, якую Езус Хрыстус здабыў крывёю сваёю, і сваім магутным заступніцтвам дапамажы нам у патрэбах нашых.
Прадбачлівы Апякуне Сям’і Божай, апякуйся абраным патомствам Езуса Хрыста. Адхілі ад нас, мілы ойча, усялякія памылкі і спакусы. Магутны наш абаронца! Прыйдзі да нас ласкава з нябеснаю дапамогаю ў гэтым змаганні з сіламі цемры і, як некалі ў дзяцінстве выратаваў Езуса ад небяспекі, якая пагражала Ягонаму жыццю, так цяпер барані святы Касцёл Божы ад варожых нападаў і ўсялякіх перашкодаў.
Атуляй кожнага з нас нястомнаю апекаю, каб мы, па твайму прыкладу і тваёю дапамогаю падтрыманыя, маглі жыць у святасці, памерці пабожна і атрымаць вечнае шчасце ў небе. Амэн.
Парафія развіталася з сястрой Маргарытай
- Катэгорыя: Навіны
Учора 1 верасня мы развіталіся з сястрой Маргарытай Пятрушчак, якая працавала ў нашай парафіі тры гады.
Пілігрымка да Маці Божай будслаўскай.
- Катэгорыя: Навіны
Скончылася 17 пілігрымка Мінск-Будслаў. Скончылася як заўсёды пакінуўшы пасля сябе шмат новых ураджанняў і пачуццяў у сэрцах пілігрымаў.