У Беларусі будзе створана Канферэнцыя кіраўнікоў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў
- Катэгорыя: Навіны
5 снежня 2008 г. у Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў, падчас якой была выказана прапанова стварыць камітэт новай арганізацыі ў Касцёле ў Беларусі — Канферэнцыі кіраўнікоў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў. Пра мэты стварэння гэтай арганізацыі распавёў старшыня камісіі па рэгістрацыі Канферэнцыі кс. Ігар Лашук SDB, дэкан Серабранкаўскі.
Падрабязней: У Беларусі будзе створана Канферэнцыя кіраўнікоў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў
Уступ у служэнне
- Катэгорыя: Навіны
У чацьвер 4 снежня 2008 года у нашым касцёле адбылася важная падзея. На пасаду Дырэктара супольнасці салезіянаў св. Яна Боска (на трохгадовы тэрмін) уступіў кс. Віктар Гайдукевіч.
Рараты
- Катэгорыя: Навіны
Распачаўся Адвэнт - 4 тыдня годнага чакання і падрыхтоўкі да Прыйсця Пана Езуса. А разам з ім распачынаюцца Раратнія Святыя Імшы, якія у нашым касцёле будуць адбывацца кожны дзень акрамя нядзелі а 7 гадзіне раніцы. Усіх шчыра запрашаем!
У Каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт
- Катэгорыя: Навіны
Адвэнт — час радаснага чакання Нараджэння Хрыста — сёлета распачнецца ў нядзелю 30 лістапада. У Каталіцкім Касцёле Адвэнт (з лац. adventus — чаканне, прыйсце) распачынае літургічны год. У першыя вякі хрысціянства Адвэнт працягваўся толькі два тыдні, аднак, падчас Пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага гэты перыяд павялічыўся да чатырох тыдняў.
Свята Хрыста Валадара для дзяцей
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Яшчэ толькі ўваходзячы ў цэнтр, было зразумела, што будзе штосьці незвычайнае, аб гэтым гаварыла ўсё: і дэкарацыі дварца, і падрыхтаваныя для дзяцей кароны, і цудоўныя касцюмы прынцаў і прынцэс, якія былі на нашых дзетках.










