У гэтым годзе Вялікая Пасхальная Вігілія на беларускім тэлебачанні трансліравалася з нашай парафіі Святога Яна Хрысціцеля а 22.00.
9 мая 2004г. адбылося пасвячэння капліцы ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, што ў Бараўлянах. Асвяціў Апостальскі Нунцый, Арцыбіскуп – Іван Юркавіч. Вітаем у нашай парафіі кс. Яна Немца, які будзе выконваць абывязкі пробашча ў Бараўлянах і дапамагаць у Мінску. Нас адведаў клерык Аляксандр Самойлаў, які быў у нас на практыцы.
23 мая 2004г. адбыўся сакрамэнт Бежмавання ў нашай парафіі, які ўдзяліў Кардзінал Казімір Свёнтэк.
15 жніўня 2004г. - Урачыстасць у Раубічах, Маці Божай Карміліцы.
22 жніўня 2004г. шчыра вітаем з 25-годзем манаскіх шлюбаў с.Уладзіславу. Молімся, каб Бог адарыў яе патрэбнымі ласкамі.
З нашай парафіі арганізоўваюцца розныя паломніцтва. У гэтым годзе – у Вільнюс 14 кастрычніка. Як бачыце, ёсць розныя навіны і вясёлыя і…трошкі сумныя. 21 лістапада гэтага года, 2004, мы складалі падзяку сястре Уладзіславе, якая пераязджае працаваць у Бабруйск. Яна будзе настаяцельніцай манаскай супольнасці сясцёр салезіянак. Вось, трошкі шкада, прывыкаеш да добрага чалавека вельмі хутка, а вось адвыкнуць, то ўжо цяжэй. Але, на ўсё Воля Божая! Няхай Бог і далей благаслаўляе сястру ў яе служэнні Богу і людзям. А вось і пацеха —12 красавіка да нашай прафіі прыехала працаваць новая сястра Анна. Шчыра вітаем!