Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 Нарадзілася 19 снежня 1970 года, у горадзе Ашмяны, Гродзенскай вобласці. Бацькі простыя людзі адразу пастараліся каб ахрысціць. У лютым 1971 года прыняла Святы Хрост у касцеле які знайдуецца ў вёсцы Медзінінкай на Літве. Хрысціянскую веру пазнала ў сям’і.

 

 

  • 1 верасня 1978 года пайшла ў першы клас сярэдняй  школы №3 горада Ашмяны, якую паспяхова закончыла ў 1988годзе.
  • У серпні 1983 года разам з братам Леанідам прымаю сваю Першую Святую Камунію у касцеле Святых Космы і Дам’яна у Астраўцы Гродзенскай вобласці.
  • У  ліпені 1985 года прняла Сакрамэнт Канфірмацыі ў касцеле ў Табарышках, які знайдуецца на Літве.
  • З 1 верасня 1988 года па чэрвень 1991 года вучылася у Гродзенскім вучылішчы бытавога абслугоўвання насельніцтва па прафессіі закройшчык партны. З серпня 1991 года працавала ў Ашмянскім доме быту.  Менавіта пад час апошніх гадоў навучання ў школе і на працягу вучобы ў вучылішчы і пачула голас Божы, які клікаў мяне, часамі мацней, а часамі здавалася что мяне зусім не жадае, пакуль зусім не пераканалася што гэта маё мейсца ў Інстытуце Дачок Марыі Ўспамогі Верных.
  • 8 верасня 1994 года уступіла ў аспірантат Інстытута Дачок Марыі Шспамогі Верных у Гарбове ў Польшчы.
  • 29 серпеня 1995 года перайшла на другую ступень падрыхтоўкі да манаскага жыцця – пастуляту, які адбыла ў Кастэльгандольфо ў Італіі.
  • З 5 серпеня 1996 года па 5 серпеня 1998 года праходзіла падрыхтоўку ў навіцыяце Ляўры Вікуніі ў Рыме.
  • 5 серпеня 1998 года склала свае першыя шлюбы чысціні, убоства і паслухмяннасці ў Рыме.
  • З 24 серпеня 1998 года па кастрычнік 2003 года працавала на парафіі святога Міхала Архаіёла ў горадзе Смаргонь.
  • З 6 кастрычніка 2003 года па 24 верасня 2005 года з’яўлалася студэнткай Папскага Факультэту “AXILIUM” што ў Рыме.
  • 12 верасня 2004 года склала свае вечныя шлюбы чысціні, убоства і паслухмяннасці ў горадзе Смаргонь гродзенскай вобласці.
  • З 24 верасня 2005 года па ліпень 2007 года з’яўлалася студэнткай курса Духовасці Салезіянскай пры факультэце “AXILIUM”.
  •  З ліпеня 2007 года працуе пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску