Нарадзілася 29 чэрвеня 1966 г. у Вроцлаве (Польшча). Сакрамант Хросту прыняла 24 ліпеня 1966 г. у салезіянскай парафіі св. Архангела Міхаіла. У той жа парафіі 25 мая 1975г. прыступіла да Першай Святой Камуніі, Сакрамант Бежмавання прыняла там жа 4 чэрвеня 1981г. 1985 г. закончыла каледж па спецыяльнасці эканаміст.
5 верасня 1987 г. — як кандыдатка пайшла ў ордэн сясцёр-салезіянак ў г. Дзержонюв (Польша) і ў гэтым жа годзе напісала заяву на місіі.
4 жніўня 1989 г. — навіцыят у г. Пешыца (Польша).
5 жніўня 1991 г. — склала першыыя абеты ў г. Пешыца (Польша).
1991 — 1995 гг. — працавала ў араторыі з моладдзю ў г. Дзержонюв (Польша).
1995-1996 г. — праца ў абшчыне старэйшых сясцёр у г. Добезчызне (Польша).
1996-1997 г. — праходзіць курс місіянерак у Італіі.
1 жніўня 1997 г. — атрымоўвае Місіянерскі Крыж і місію на Беларусь.
5 жніўня 1997 г. — складае вечныя абеты ў г. Морнезе (Італія).
16 верасня 1997 — 2003 гг. — працавала з моладдзю ў г. Смаргонь (Беларусь).
2003 — 2005 гг. — працавала ў закрыстыіі, а таксама з дзецьмі ў г. Масква (Расія). Потым пачала праводзіць катэхезу з дарослымі, якія пасля смерці Святога Айца Яна Паўла ІІ пачалі шукаць дарогу да Бога.
2005 г. — 1.09.2008 распачала сваю працу з моладдзю ў г. Мінску ў салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля.
2008 - Распачала працу у Маскве пры Дылегаце Рады Усходняй акругі таварыства сясцёр Марыі Успамогі Хрысціянаў
Глядзіце таксама: Кранальнае развітанне з сястрой Маргарытай.










