
1983—1993 г. вучылася ў сярэдняй школе г. Смаргонь.
11.09.1993 — уступіла ў закон сясцёр салезіянак ў Гарбове (недалеча ад Любліну). Там жа 5 лістапада 1994 г. была прынятая ў пастулат.
З 04.08.1995 па 07.08.1997 — праходзіла навіцыят ў Погжэбеню на Слёнску (Польшча). Там жа 7 жніўня 1997 г. склала першыя шлюбы ў рукі Генеральнай Настаяцельніцы Маці Антоніі Коломба. Падчас навіцыяту на працягу красавіка 1997 праходзіла практыку ў суполцы сясцёр-салезіянак ў Смаргоні.
З 28.08.1997 па 15.08.1998 гг. працавала ў Ружанымстоку (дыяцезія Беласток, Польшча), дзе займалася дзецьмі груп падоўжанага дню, дапамагала дзецям і моладзі ў доме сясцёр, дапамагала ў катэхізацыі і па дому. Таксама праходзіла вучобу, якая была працягам папярэдняй, атрыманай пры фармацыі, ў тэалагічным каледжу Беластока (пераведзена з каталіцкага універсітэта Любліна).
З 24.08.1998 па 20.08.1999 гг. працавала ў Бабруйску ў закрыстыі і праводзіла катэхізацыю.
З 20.08.1999 па 30.08.2000 гг. працавала ў Мінску: катэхізацыя, дапамога ў дэкарацыі і ўпрыгожванні касцёла, пачатак працы Араторыя.
З 08.09.2000 па 09.07.2001 гг. ў Рыме праходзіла курс італьянскай мовы і дапамагала пры разнастайных офісах Генеральнага Дому Сясцёр Салезіянак.
З 23.08.01 гг. знаходзіцца ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. Тут яна праводзіць катэхізацыю, працуе ў каталіцкім маладзёжным цэнтры, апякуецца аніматарамі, занімаецца дэкарацыяй касцёла.
7 верасня 2003 — склала вечныя шлюбы ў рукі Візітаторкі с. Тэрэсы Шеўц падчас св. Імшы, якую цэлібраваў Яго Эмінэнцыя Казімір Кардынал Свёнтак.
З 2004 года працуе ў катэхітычнай секцыі, заснаванай Кардыналам, ў якасці сакратара.