Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
За 9 дзён будзе згуляна 24 гульні і разгледжана 9 тэм. Прапануем вашай увазе агляд першых трох дзён. 

У першы дзень другога этапа, а менавіта ў пятніцу, было згуляна 4 гульні.

АнК Кідс 1-0 GLORIA. У напружанай гульне перамогу магла атрымаць як адна так і другая каманда, але ў гэты дзень больш пашчасціла АнК. У наступным матчы GIALLOROSSI не пакінулі шансаў Мірыэлю, атрымаўшы перамогу з лікам 6-1. Потым таксама была даволі складаная гульня, у якой Винегрет перамог FC Convorto з лікам 3-2, а ў апошнім матчы паміж ФК “Савіо” і Арламі фінальны свісток зафіксаваў лік 6-2 на карысць Савіо. Адказным за гэты дзень была салезіянка супрацоўніца Ірына Петрусевіч, якая прапанавала прысутным тэму "Свабода чалавека". "Усемагутны Бог абмежаваў сваю вольнасць, бо даў чалавеку вольную волю і паважае яе, паважае нашае “так”, альбо “не”. Але Ён не пакінуў нас саміх з гэтым дарам. Даў нам інструкцыю, каб гэты дар надалей нам належаў, развіваўся і прыносіў шчасце – 10 Божых запаведзяў. Мой жыццёвы арыентыр па гэтай інструкцыі – сумленне. Таму гэтыя прыказанні – гэта не цяжар, а парады, якія служаць нам для дабра". А святы ксёндз Боско да гэтага дадаў: “Будзь радасным, але няхай гэта радасць будзе шчырая, бо выплывае са свядомасці, вольнай ад граху”.
 
У наступны дзень, субботу, адбылася адна гульня. Сустракаліся добра вядомыя адна адной каманды, Волат і FC Convorto, перамога засталася за апошнімі. Тэмай дня была "Прыгажосць", а распавядаў пра прыгажосць аніматар Яўген Бурко, да хлопцаў ён скіраваў наступныя словы: "Чым

з’яўляецца сапраўдная прыгажосць? Гармонія і парадак Сусвету. Стварэнне з’яўляецца крыніцай натхнення для мастакоў і тварцоў. Мастацтва — гэта наследаванне Стварыцеля. Ці можа хтосьці злы стварыць штосьці прыгожае? Прыгажосць духоўная. “Калі Бог на першым месцы, тады ўсё на сваіх месцах” (св. Аўгустын). Дабрыня – гэта знак слабасці ці сілы? Што такое дабрыня? Радасць ад таго, што ты чыніш дабро. Наследванне дабрыні Бога. Бог добры да ўсіх без выключэння! Ён чыніць так, што сонца свеціць для добрых і для дрэнных... (Мц. 5, 45б). А думка Ксяндза Боско, якая нас падмацоўвала гучала так: “Сцеражыце свае сэрцы свае задумы.”
 
У нядзелю таксама адбылася адна гульня, адказным за гэты дзень была аніматар Вольга Перадкова. У гэты дзень Винегрет гуляў з GLORIA, атрымаўшы другую запар перамогу, лік 6-1. Тэмай дня быў грэх, і гучала тэма так: "Грэх – гэта адсутнасць дабра, гэта дзеянне супраць інструкцыі да жыцця – супраць прыказанняў. Грэх – гэта знішчэнне любові бліжняга. Зло, якое нябачна, гэта таксама зло, нават калі яно ў думках – гэта грэх. Яно, як яблык, які гніе з сярэдзіны, хоць звонку яшчэ нічога не відаць. Я пазбягаю зла, таму што яно мяне нішчыць і адбірае любоў і сапраўднае шчасце". Ксёндз Боско заўсёды дапамагаў моладзі бараніцца граху, таксама і праз такія словы: “Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы”.
 
Графік турніру вельмі напружаны, таму ўжо заўтра нас чакаюць новыя гульні і новыя вынікі! Заставайцеся сведкамі падзей на #КДБ5! 
 
Уладзіслаў Зарэцкі
Матэрыял сайта sdb.by 

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску