Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

У вечары 28 верасня парафіяльны цэнтар моладзі чакала ўрачыстая падзея – традыцыйнае адкрыццё.

Целае лета ён стаяў без працы, тым часам як моладзь і дзеткі з нашай парафіі адпачывалі на вакацыях. І вось нарэшце доўгачаканае свята.
Што будзе за праграма адкрыцця, колькі будзе ўдзельнікаў – ніхто ня ведаў. Усе чакалі і рыхтаваліся. Неабыйшлося зразумела і без малітвы. Яна і адыграла галоўную ролю. Нечакана на свята прыйшо вельмі шмат жадаючых, якія ехалі з розных куткоў нашага горада. Вядучыя мерапрыемства(Іра Петрусевіч і Марына Касцюкевіч) хуценька разварушылі нашую публіку вясёлымі танцамі і гульнямі. У такі спосаб адкрыццё і распачалося. Пасля ксёндз Аляксандар прамовіў да прысутнічых невялічкае казанне, ў якім абвясціў тэмат гэтай сустрэчы і дэвіз на ўвесь гэты год:

"Любоў доўгацярплівая, міласэрная, любоў не зайздросціць, любоў не выхваляецца, не ганарыцца, не бясчынствуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не мысліць ліхога, не радуецца хлусні, а сурадуецца ісціне; усё пакрывае, усяму верыць, усяго спадзяецца, усё трывае" (1 Кар.13:4 - 7).”

Працягнулася свята гульнямі танцамі і выступам гурту “5kapitul’& Co”, які падрыхтаваў вясёлую пастаноўку “Робін Гуд”.
Пасля усе ўдзельнікі мелі магчымасць паглядзець прэзентацыю аб падзеях з жыцця цэнтра ў мінулым годзе і на летнім адпачынку. Скончылася афіцыйная частка Адкрыцця супольнай малітвай ў незвычайны спосаб – прыгожым танцам...


...А пасля быў працяг ды яшчэ які – дыскатэка і салодкі стол для ўсіх жадаючых. Там можна было ўжо не толькі патанчыць і пачаставацца але і паразмаўляць са старымі сябрамі, а можа і пазнаёміцца з новымі!
Свята скончылася. Але гэта толькі адкрыццё, толькі пачатак. Самае цікавае яшчэ чакае на перадзе!

Шчырае дзякуй хацелася б выказаць арганізатарам: аніматарам і асабліва сястры Віалецце, а таксама кожнаму ўдзельніку гэтага неверагоднага спаткання. З Богам!

Глядзіце таксама: Фотаздымкі з урачыстасці.

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску