Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

З 13 па 24 ліпеня ў араторыі імя св. Яна Боска прайшоў летнік для дзяцей ад 6 да 14 гадоў пад назвай “Яны сустрэлі кс. Боска”. Напрацягу 10 дзён удзельнікі вакацый з дапамогай арганізатараў разважалі над тым, як змянілася жыццё пэўных юнакоў, якія калісьці сустрэлі на сваім жыццёвым шляху кс. Боска. Святар заўсёды ўмеў заўважыць у маладым чалавеку добрае зерне і дазволіць яму прарасці. Для кс. Боска не існавала дрэнных хлопцаў, да кожнага ён ішоў з вялікай радасцю і жаданнем дапамагчы.       

Амаль кожны дзень удзельнікі летніка сустракаліся з рэальна існуючай калісьці асобай, якая сустрэла кс. Боска. Праз знаёмства з васьмю хлопцамі (Ян Баціста Франчэзіа, Францішак Чэруцці, Караль Гасціні, Алаізій Арыёнэ, Міхаіл Руа, Філіп Рынальдзі, Алаізій Камола, Барталамей Гарэллі) дзеці вучыліся ўласным для іх рысам характара. Арганізатары праз кожную асобу імкнуліся падкрэсліць значнасць радасці, дабра, узаемапаразумення, даверу, чысціні і імкнення да святасці ў нашым жыцці.

Кожны дзень летніка распачынаўся св. Імшой, пад час якой кс. Павел Шчарбіцкі SDB звяртаў асаблівую ўвагу дзяцей на найбольш важныя моманты тэмы дня. “У нашыя часы ёсць шмат людзей “сляпых”, якія не заўважаюць, за што могуць дзякаваць Богу і бліжняму. Кс. Боска казаў пра такіх людзей, што яны вельмі небяспечныя, бо не вераць у Бога”, - падкрэсліў святар у апошні дзень летніка.  

Напрыканцы вакацый па традыцыі ладзіўся канцэрт для бацькоў – карысна дзяліцца тым, што атрымалі пад час летніка. А атрымалі, сапраўды, шмат, трэба толькі ўмець гэта заўважыць. Праз спевы, танцы і тэатр можна не толькі дарыць радасць адно аднаму, але і сведчыць аб сваёй веры.

Добрыя галінкі вінаграднай лазы прыносяць багаты плён. Быць плённым – значыць быць карысным. Пад час вакацый з Богам-2015 у душы ўдзельнікаў было пасеяна добрае зерне, і на сумленні кожнага выхавацеля дапамагаць яму развівацца, каб парасткі ператварыліся ў моцныя дрэвы.

Таксама прыпамінаем вам, што летнія Вакацыі з Богам – толькі адна з магчымасцяў, якой можна скарыстацца ў нашым араторыі. У верасні для ўсіх жадаючых адкрые свае дзверы дзіцячы араторый, таксама пад час года для дзетак рыхтуюцца адметныя святочныя праграмы. Сачыце за інфармацыяй на нашым сайце, на сайце www.sdb.by, а таксама на нашай старонцы "Вконтакте".  

 

Таццяна Ісакава 

 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску