Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 19, Субота – успамін св. Рамуальда, абата.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 19 чэрвеня, субота – а 19.00 гадзіне ў нашай святыні будзе справавацца
св. Імша праз заступніцтва св. Юзафа ў інтэнцыі ўсіх мужчын. Запрашаем! - 20 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч з Росі, які будзе абвяшчаць нам Слова Божае падчас кожнай Св. Імшы. Запрашаем!
- 20 чэрвеня, нядзеля – прыпадая 3-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, у часе святых Імшаў ахвяраванні будзем збіраць на на пагашэнне доўгу за выкананыя працы ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- Дарагія дзеці, запрашаем вас прыняць удзел у летніх акцыях:
- з 28.06 па 02.07 адбудуцца вакацыі з Богам для дзяцей з 3 па 5 класс на базе нашага араторыя.
- з 01.07 па 05.07 адбудзецца выязны лагер для падлеткаў з 6 па 8 класс.
З-за пандэміі колькасць удзельнікаў і колькасць дзён абмежаваны. Запісацца на лагер і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- 24 чэрвеня, чацвер – парафіяльная ўрачыстасць нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Галоўная св. Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел ва ўрачыстасці.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”!
- Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя працы па будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










