З 18 сакавіка па 11 мая ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбыўся турнір святога Дамініка Савіо і благаслаўлёнай Лаўры Вікуніі па настольным футболе і настольнаму тэнісу. У турніры прынялі ўдзел моладзь рознага узросту. Самаму малодшаму ўдзельніку было 12 гадоў, а самаму старэйшаму за 30 год.
У турніры удзельнічалі 17 каманд па настольным футболе і 21 тэнісіст. Усяго было праведзена 58 ігр па настольнаму футболу і 84 ігры па настольнаму тэнісу.
Мэтай гэтага турніру было імкненне дапамагчы моладзі адкрыць у сабе новыя магчымасці і таленты, дапамагчы знайсці новых сяброў, прапанаваць сучаснай моладзі альтэрнатыву таму, што сёння прапануецца і рэкламіруецца светам… А самае галонае хацелі запрасіць моладзь у араторый святога ксяндза Боско і весела з радасцю правесці час.
Прапануем вашай увазе вынікі турніру.
Настольны футбол у групе “18-”:
1 мейсца – каманда "Сябры Дона Боско"
2 мейсца – каманда “Альянс”
3 мейсца – каманда “Лиза-Борисов”
Настольны футбол у групе “18+”:
1 мейсца – каманда “Gluck”
2 мейсца - каманда “Коза Ностра”
3 мейсца – каманда “Школьники”
Настольны тэніс у групе “18-”:
1 мейсца - Мароз Павел
2 мейсца - Чэрепко Улад
3 мейсца - Шыловіч Дзяніс
Настольны тэніс у групе “18+”:
1 мейсца – Юхновіч Сяргей
2 мейсца – Мінаеў Сяргей
3 мейсца – Пекарскі Сяргей











