"Кубак Дона Боска" скончыўся, ФК "Савіо" - чэмпіён!
- Катэгорыя: "Кубак Дона Боска"
Шаноўныя прыхільнікі гульні №1 у КМЦ! Вось і скончыўся "Кубак Дона Боска III" - скончыўся фінальнай гульней паміж камандамі "Мириэль" і ФК "Савіо", перамогу ў якой атрымалі апошнія. 3-е месца па выніках тырніра дасталося камандзе "FC Convorto".
Шчыра віншуем каманду "Савіо" з перамогай, дзякуем усім камандам якія прымалі ўдзел у турніры, і ўвогуле ўсім, хто прычыніўся тым ці іншым чынам да арганізацыі спаборніцтваў, а таксама аматарам футбола, якія прыходзілі падтрымаць спарцменаў!Нагадваем, што ганаровае узнагароджванне прызераў турніра адбудзецца ў суботу 1-га лютага падчас Урачыстасці Св. Яна Боска, куды ўсіх запрашаем.










