Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Прачнуўшыся ад шуму тых, хто ўжо не спіць, мы адчулі, што спёка набліжаецца зноў. Але гэта нас не хвалявала зашмат, бо вось-вось прыедзе Святы Айцец і пачнецца св. Імша. Заключная, апошняя сумесная малітва, падчас якой св. Айцец Бенэдыкт XVI заклікаў нас будаваць сваё жыццё на веры і выключна разам з Богам.

Таксама св. Айцец прасіў, каб мы заўсёды памятаў, што кожны з нас з'яўляецца часткай паўсюднага жывога касцёла. Мы павінны усведамляць і ніколі не забываць, што Бог заўсёды з намі, нават, калі мы не бачым Яго, Ён жыве ў нашых сэрцах кожную хвіліну, трэба толькі Яго пазнаць і прыняць.

Пасля Імшы мы мусілі накіравацца да нашай школы, каб прыняць душ, узяць сумкі і ад'ехаць дадому. Не верыцца, што ўсё так хутка скончылася. Але, як напісана ў адной з кніг, якія мы атрымалі разам з партфелямі, усё толькі пачынаецца. Вопыт, які мы атрымалі падчас гэтых дней будзе з намі ўсё нашае жыццё і дапаможа нам бачыць нашую будучыню па-іншаму: са святлом, якое нам можа даць толькі Хрыстос.

Тут, у Мадрыдзе мы мелі магчымасць пазнаёміцца з сотнямі тысяч маладых людзей, даведацца пра іх веру і расказаць пра сваю, і зараз наш абавязак- не забыць нічога, што мы перажылі за гэтыя дні. Ужо цяпер мы распачынаем новы шлях. Таму што, як сцвярджае ўсё тая ж кніга, мы зможам зноў быць пілігрымамі на наступным СДМ у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2013 годзе. На ўсё воля Бога, і калі будзе патрэбна, мы будзем там, але зараз самае важнае - сапраўды змяніць сваё жыццё ў лепшы бок, бо дзякуючы перажытым момантам, поўнымі радасці, сэрца кожнага з нас змянілася, мы сталі бліжэй да Бога.

І галоўнае зараз - не згубіць гэтага агню, які распаліўся ў нашых сэрцах, а, наадварот, узмацняць яго і не забыць ні хвілінкі, перажытай ў Мадрыдзе і за кожную з іх дзякаваць Богу.

Дзякаваць за тое, што нягледзячы на ўсе перашкоды мы, з Яго дапамогай, удзельнічалі ў Сусветным Дні Моладзі, за тое, што мы атрымалі такі вопыт, якім павінны дзяліцца з іншымі. За тое, што мы мелі магчымасць адкрыць іншы шлях для пражывання свайго жыцця.

За змененае жыццё. За кожны момант, які назаўсёды застанецца у нашых успамінах.

Таццяна Ісакава

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску