Напрамак - Мадрыд. Дзённік пілігрыма. Дзень дзявяты
- Катэгорыя: Мадрыд 2011
Пасля такога адпачынку - зноў у шлях, шлях духоўнага узмацнення. Прыехаўшы у Мадрыд, мы падзяліліся, як заўсёды, каб зменшыць магчымасць згубіцца, на невялікія групы. І тут ужо свабодная воля - хочаш, ідзі у музей, а менавіта, музей Прада, у якім можна дакрануцца да бясконцай прыгажосці свету, пераданай у жывапісу прадстаўнікамі розных заходнееўрапейскіх школ (трэба падпітваць сваё духоўнае выхаванне і ў такі спосаб), хочаш - у касцёл на малітву, хочаш - можаш скарыстаць апошнюю магчымасць купіць сувеніры, каб прывезці родным і блізкім кавалачак Іспаніі, а хочаш - можаш цэлы дзень на спёцы займаць мейсца бліжэй да алтара, дзе вечарам Папа будзе праводзіць Крыжовы шлях.
Відавочна, што варыянтаў было дастаткова, трэба было толькі выбраць найбольш падыходзячы для сябе. І вось, калі спякота пачала сыходзіць і стала лягчэй дыхаць (гэта па іспанскім меркам градуса 33) пачаўся Крыжовы шлях. Вельмі радаваў той факт, што падчас успамінаў апошніх пакут Хрыста, маліліся ўсе, гэта была сапраўды аб'ядноўваючая малітва. Велічныя, нібы жывыя, стацыі дапамагалі наладзіцца на неабходны лад малітвы. Пасля благаслаўлення усе пілігрымы накіраваліся да месц свайго прабывання.
І тут, у школе, дзе мы жылі, у першую чаргу мы дзяліліся уражаннямі ад сённяшняга дня, бо мы былі так блізка Папы, мы бачылі яго так, як бачым кожны дзень блізкіх нам людзей, Папа маліўся з намі, Папа сваёй добрай усмешкай напоўніў нашыя сэрцы невыказальнай радасцю. І, як гаворыць адна з крычалак, якія напоўнілі кожны куток Мадрыду, і якія цяпер тут ніколі не змаўкаюць, мы дзеці Папы!
Пасля традыцыйнай сумеснай малітвы, усе жыхары нашай школы накіраваліся да сваіх такіх утульных і камфортных пакояў, каб сабраць свае рэчы у самкі. Вельмі сумна думаць, што так хутка прыйдзецца уехаць, час ляціць вельмі хутка. Але, наперадзе св. Імша з Папай, наперадзе магчымасць сустрэцца з рознымі людзьмі і падзяліцца з імі сваёй радасцю ад знаходжання тут і узяць да свайго сэрца кавалачак іхняй радасці. Мы - дзеці Папы. Не толькі на час прабывання ў Мадрыдзе, але назаўсёды.
Таццяна Ісакава











