Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Хутка сабраўшыся, раніцай сённяшняга дня, мы, аддзяліўшыся ад нашых сяброў з Расеі, адправіліся на беларскую катехэзу з Арцыбіскупам мітрапалітам Тадевушам Кандрусевічам. Па-сапраўднаму цёплыя абставіны у беарускай малітоўнай хрысціянскай сям’і і ўрэшце Імша на роднай мове, па якой, шчыра кажучы, мы паспелі засумаваць.
Падчас катэхэзы і казання Арцыбіскуп прапанаваў веруючым людзям задумацца аб сваім жыцці. Жыць у Хрысце ва ўсіх абставінах жыцця.

Пасля агульнабеларскай малітвы і абеду мы мелі вольны час. Тыя, хто яшчэ не быў у замку горада, скарысталі магчымасць накіравацца туды. Пасля, увечары, калі жаркае іспанская сонца працягвала шчыра адорваць нас сваімі праменнямі, нашая беларуская група сустрэлася разам, каб трапіць на галоўную падзею дня - цэрымонію прывітання і ўнясенне крыжа і абраза СДМ з удзелам Папы, які прыбыў у Мадрыд падчас нашай Эухарыстычнай Ахвяры. Папа ўжо у Мадрыдзе!

Адчуванне гэтага ў адзін момант зняло з плеч стомленасць, якая напрацягу цэлага дня была з намі, бо дзень быў насычаны прыгодамі. Гэта новы прыліў энэргіі і сіл. Тое, да чаго мы рыхтаваліся на працягу цэлага года хутка, ужо вельмі хутка, адбудзецца з намі. Ужо сення мы мелі магчымасць бачыць ужывую святога Айца Бенэдыкта XXVI. Ужо сёння мы запісалі на старонку нашай кнігі пілігрымаў чырвоным колерам, што мары спаўняюцца, і што мы маглі адчуць сябе часткай чагосьці вялікага і бязмежнага, а менавіта, паўсюднага жывога касцела. 
 Таццяна Ісакава

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску