Біскуп пажадаў кожнаму з маладых людзей мець сапраўдную хрысціянскую любоў да іншых людзей, нягледзячы на іх веру. І дабавіў, што маладыя людзі, якія вызнаюць Хрыста, але жывуць у краіне, дзе гэтая вера з’яўляецца забароненай, павіны асабліва адчуць любоў Бога, які любіць усіх без выключэнняў. Падчас казання прагучай заклік быць шчырымі не толькі з іншымі, але і з самім сабой. Пасля Імшы была магчымасць прыняць удзел у салезіянскім фэсце, які сабраў пад сваім дахам салезіянскую моладзь з усяго свету.
Песні, танцы, знаемства з іншымі маладымі людзьмі, і канешне ж, малітва –атрымаўся па-сапраўднаму радасны салезіянскі дух. Падчас Адарацыі, біскуп, які цэлебраваў малітву, выказаў думку, наконт таго, што мы крочым да Бога, мы прыйшлі да Яго, але мы ёсць так далёка ад Яго. Мы павінны напаўняць Яго любоўю свае унутраннае жыццё, ніколі не спыняцца ў працы над сабой, бо змяніцца ў лепшы бок можа кожны, трэба толькі пажадаць гэтага. Пажадаць усім сэрцам, адкрыць гэтае жаданне Пану Богу, даверыць Яму кожную хвіліну свайго жыцця і адчуваць змены ў ім, якія адбываюцца толькі з бязмежнай
Айцоўскай любові і аховы.

17 жніўня. Таццяна Ісакава
17 жніўня быў не толькі днём катэхізацыі. Таксама гэта быў Салезіянскі дзень.
У гэты дзень мне давялося быць удзельніцай унікальнай сустрэчы.
У горадзе Мадрыд акурат напярэдадні сустрэчы моладзі з Бенэдыктам XXVI быў арганізаваны форум Руху Салезіанскай Моладзі, на якім прысутнічалі прадстаўнікі розных краін свету, дзе працуюць айцы-салезіяне і дочкі Марыі Успамогі Хрысціянаў.

Дзякуючы сёстрам-салезіянкам, мяне накіравалі да ўдзелу ў гэтым форуме як прадстаўніка моладзі з Беларусі. Разам са мною з нашай групы была сястра Люцыя Бальцэвіч FMA і сябры з Расеі Лада Панамарова і Антон Дземчанка. Мае ўласныя перажыванні і ўражанні ад гэтай сустрэчы цяжка перадаць на словах, мне б хацелася проста запрасіць усіх, каб кожны меў магчымасць перажыць тое ж самае.
Форум такога маштаба адбываецца другі раз (першы такі форум быў арганізаваны ў 2000 годзе). Гэта быў чарговы крок у бок агульнай працы па выхаванню моладзі свету па прынцыпах, пакінутых праз ксяндза Боско.
На пачатку сустрэчы пасля падрыхтаванай малітвы, танца і разважанняў мы пачулі словы прывітання з вуснаў важных людзей. Гэта былі айцец Фабіо Аттард SDB і сястра Марыя Кармэн Каналес FMA, якія з'яўляюцца адказнымі за моладзь ва ўсёй салезіянскай сям'і. Яны з адкрытымі сэрцамі і шчырымі словамі падзякі для ўсіх за прысутнасць аб'явілі аб адкрыцці форума.
Пасля мы сустрэліся ў моўных групах. Сярод маёй групы былі прадстаўнікі Францыі, Індыі, Мальты, Германіі, Англіі, Славакіі, Славеніі і Францыі. У групах была арганізавана дыскусія на тэму "Салезіянская духоўнасць і праблемы выхавання". Цікава было слухаць, як у іншых краінах дзейнічаюць араторыі і як ідзе праца з моладдзю.
Пры ўваходзе на форум кожны ўдзельнік атрымаў папку з раскладам сустрэчы і неабходнымі матэрыяламі. Але некаторыя папкі мелі асаблівы знак. Таксама і мая. Ужо потым даведалася, што гэта невыпадкова. Для тых, хто меў такі асаблівы знак, была падрыхтавана асаблівая праца: хтосьці рыхтаваўся, каб задаць пытанні да шаноўных гасцей; іншыя рыхтаваліся да Літургіі; яшчэ іншыя проста павінны былі суправаджаць гасцей. Канешне, жадаеце ведаць, дзе ж была я. :)
У дакладны час і без спазнення пад моцныя крыкі прывітання ў залу ўвайшлі 2 госця, якія былі галоўнымі на гэтым свяце. Яны ішлі разам да моладзі так, як калісьці разам ў сваёй справе ішлі Ян Боско і Марыя Дамініка Мадзарэлло. Гэта былі Генеральны настаяцель айцоў-салезіянаў Паскуаль Чавез і Маці генеральная сясцёр-дачок Марыі Успамогі Івон Реўнгоат. Калі яны прыйшлі на сцэну, каб распачаць размову з прысутнай моладдзю, сёстрамі і айцамі, прадстаўнікі розных краін суправаджалі іх, і сядзелі побач. Сярод іх пашанцавала быць і мне таксама. Сярод пытанняў, якія задавала моладзь, уздымаліся праблемы актуальнасці салезіянскай сістэмы выхавання, праблемы моладзі ў сучасным свеце, праблемы міграцыі і будучыні для маладога чалавека, які не мае надзеі. На ўсе пытанні давалі дакладныя па-магчымасці адказы і айцец і сястра.
Пасля плённая працы праз удзел ва ўрачыстай Святой Імшы ўсе разам склалі падзяку Богу за гэту сустрэчу.
У канцы форума пасля агульнага абеду кожны малады чалавек з рук маці Івон альбо айца Паскуаля атрымалі на памяць крыжык, як напамін аб гэтай сустрэчы.
Але і на гэтым цудоўны салезіянскі дзень не скончыўся, бо ўвечары мы павінны былі сустрэцца ў іншым месцы Мадрыда на так званай Fieste, куды была запрошана ўся салезіянская моладзь, якая прыехала ў Іспанію. Тут мы сустрэліся з нашай групай з Беларусі і Расеі і разам у духу салезіянскай радасці весяла правялі час праз Гульні, танцы, супольныя спевы. І тут зноў жа мелі магчымасць убачыць ксяндза Паскуаля і сястру Івон, якія разам з моладдзю весяліліся, прамаўлялі невялікую канферэнцыю і супольна маліліся.
Вось такі незвычайны быў гэты дзень.
Матэрыял падрыхтавала Еўтухоўская Дар'я