Напрамак - Мадрыд. Дзённік пілігрыма. Дзень шосты: Happy Birthday і каралеўскі замак.
- Катэгорыя: Мадрыд 2011
Таксама ў сумках былі талоны, дзякуючы якім мы можам бесплатна атрымліваць ежу амаль у ва ўсіх кафэ і піцерыях Мадрыда, і канешне ж, безкаштоўны праезд… усе уключа на, як гэта гаворыцца.
Раніцай усе групы сабраліся на агульную малітву. Трымаючыся за рукі мы прамаўлялі «Ойча наш…» на сваіх родных мовах. Затым, пасля ежы, мы накіраваліся ў касцёл, які знаходзіцца недалёка ад нашай школы. Безумоўна, у дзень народзінаў Дона Боско, мы павіншавалі яго не адным прыгожым спевам, уключаючы традыцыйны інтэрнацыянальны спеў - Happy Birthday.
Пасля Імшы мы мелі магчымасць прэзентаваць нашую групу, і таксама паглядзець выступленні груп з Расіі, Польшчы, Германіі і Нідэрландаў. Кожнае выступленне было выдатным і непаўторным. Пасля гэтай радаснай падзеі, мы былі падзелены на групы, каб пазнаеміцца з іншымі маладымі людзьмі, якія прыехалі з розных краін, каб аб’яднаць свае думкі, жаданні, сэрцы ў прыбыванні разам з Хрыстом. Пасля знаемства са сваімі групамі, мы пайшлі да сталовай, дзе мелі смачны абед, пасля якога нашая руска-беларуская група накіравалася да Мадрыда.

Праехаўшы прыблізна 30 хвілін, мы трапілі ў месца прыбывання сотняў тысяч маладых людзей з розных кантынентаў. Месца яднання зусім розных людзей, але мэта адна - паяднанне ў Хрысце і ў Яго любові. Адразу ж мы накіраваліся да катэдральнага касцела, які робіць вялікае ўражанне сваім прыгожымі духам агульнай ядняючай малітвы.
Пасля гэтага ўсе жадаючыя змаглі трапіць у гістарычны замак караля Іспаніі, які ўразіў усіх сваімі прыгожымі па-сапраўднаму каралеўскімі пакоямі. Пасля паходу па крамах, у якіх мы маглі купіць сувеніры для родных і знаемых, мы зноў селі на цягнік і накіраваліся да месца нашага прабывання на наступны тыдзень.