Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Сустрэча пройдзе з 16 па 21 жніўня. Распачнецца яна літургіяй у 20.00 па мясцовым часе, якую ўзначаліць арцыбіскуп Мадрыда кардынал Антоніо Варэла. 18 жніўня на сустрэчу прыбудзе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

На 16 па 19 жніўня запланаваны Фестываль моладзі, у межах якога адбудуцца канцэрты, выставы, экскурсіі па музеях, тэатральныя выступленні.

Папа Бэнэдыкт XVI прыедзе ў іспанскую сталіцу 18 жніўня. Прывітальная цырымонія Пантыфіка запланавана на 16 гадзін. Увечары наступнага дня моладзь прыме ўдзел у крыжовым шляху, які будзе праходзіць на галоўных вуліцах горада.

Кульмінацыяй Сусветнага дня моладзі стане святая Імша ў нядзелю 21 жніўня, якую ўзначаліць Святы Айцец. Пасля яе будзе абвешчана наступнае месца правядзення міжнароднай сустрэчы моладзі.

За падзеямі сустрэчы можна будзе сачыць у своеасаблівай анлайн-пілігрымцы. Тут будуць змешчаны фота і відэа, а на карце паступова будуць з’яўляцца фотаздымкі ўдзельнікаў СДМ і месцаў Мадрыда. Самі ж удзельнікі сустрэчы змогуць дасылаць навіны для размяшчэння іх на старонцы.

Таксама на нашым сайце Вы маеце магчымасць сачыць за падзеямі праз своеасаблівы "Дзённік пілігрыма", куды па магчымасці пілігрымы з нашай парафіі дасылаюць свае ўражанні і фотаздымкі пражытых на Сусветных Днях Моладзі дзён.

 Матэрыял сайта Catholic.by

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску