Затым мы мелі магчымасць прыняць удзел у св. Імшы, падчас якой прадстаўнікі беларускай, іспанскай, нямецкай і французкай груп дзякавалі Богу за магчымасць прабываць разам падчас Сусветных Дзён Моладзі. Як знак падзякі, маладыя людзі прынеслі да алтара папяровае дрэва, да якога пасля ўся моладзь далучыла свае выразаныя з зялёнай паперы далоні, на якіх падчас працы ў групах мы пісалі рэчы, якія любім больш за ўсе.
Потым мы аглядалі замак, які знаходзіцца ў межах горада і які калісьці з’яўляўся абарончай вежай горада. Побач з замкам мы мелі магчымасць убачыць архіў горада, у якім захоўваецца шмат дакументаў, як з цяперашніх часоў, так і старажытныя.
Пасля ўвечары мы прыйшлі на плошчу, дзе адбылася малітоўная сустрэча. Падчас казання біскуп Азкана, які праводзіў малітву, заклікаў кожнага з маладых людзей не баяцца. Не баяцца нічога і сведчыць, што Хрыстус прыходзіць да нас, каб укараніцца ў нашых сэрцах.
З такімі прыемнымі думкамі і разважаннямі ў сэрцах мы накіраваліся да дому, які стаў такім родным і адкуль ужо трэба ад’яджаць, бо нас чакае Мадрыд, а яшче больш чакае Хрустыс, Які радуецца, калі бачыць, што мы любім Яго, і Які заўседы накіроўвае нас на верны шлях.











