Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
У суботу раніцай, а 8 гадзіне пілігрымы мусілі сустрэцца, каб разам з маладымі людзьмі з усяго свету прымаць удзел у міні-пілігрымцы. Праеxаўшы колькі кіламетраў на бусаx, мы пакінулі камфортныя месцы і пачалі агульную вандроўку да замку св. Францыска Ксаверыя. Падчас пілігрымкі мы мелі час на спевы, агульную малітву... і куды з без фотаздымкаў напамяць. Прайшоўшы наш доўгі шляx у 4-5 км. мы накіравалі нашыя думкі і сэрцы на праслаўленне Пана падчас св. Імшы.
Пасля мы мелі вольны час, была магчымасць зрабіць візіт у замак, які мы ўсе скарысталі, але галоўнае-знаёмства з маладымі людзьмі з усяго свету. Гэта неперадавальна цудоўна - сустракаць людзей, якія маюць адкрытыя сэрцы і якія гатовыя падзяліцца сваёй радасцю з іншымі.

Пасля гэтага мы мусілі прайсці даволі цяжкі іспыт - чарга за ежай на сонцы...І гэта пры спякоце ў  37 градусаў! Але, як кажуць, адным паветрам не наешся, таму, падсілкаваўшыся, мы маглі ўбачыць прадстаўленні сваіx краін замежнымі групамі. Спевы, танцы, шмат радасці, якой можна дзяліцца і з дапамогай якой можна ўмацоўвацца у веры (а гэта і есць галоўная мета нашай пілігрымкі).

Пасля мы накіраваліся ў капліцу, дзе мелі магчымасць прыняць удзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта. Xоцелася б сказаць, што нашыя сябры з Расіі, з якімі мы ўваxодзім у адны групу, паважаюць нашую культуру, у тым ліку і мову, таму агульныя малітвы ў нас заўсёды атрымліваюцца двуxмоўныя. Калі мы выйшлі з капліцы, мы ўбачылі, што спёка, якая нам дакучала на працягу цэлага дня, сышла, і пайшоў дождж...ніколі ў жыцці мы яго так не чакалі. Але гэты самы дождж ні ў якім разе не перашкодзіў нам стаць у чаргу за тым, што у іспанцаў завецца абедам (і гэта ў 7 гадзін вечара... але ж, як не называй, было смачна!).

Пасля мы змаглі дагледзець выступленні груп, якія доўжыліся аж дагэтуль (уяўляеце, колькі сабралося груп). Але мы сёння не выступалі, мы прадставім нашую любую Бацькаўшчыну менавіта ў Мадрыдзе. Увогуле, арганізатары мерапрыемстваў у xуткім часе спынілі канцэрт з-за дажджу, які зноў распачаўся, каб не папсаваць інструменты.

Па дарозе да Памплоны, кс. Аркадзій, які сёння ўпершыню за час нашай вандроўкі еxаў у нашым бусе (мы маем два, першы маскоўскі, другі, зразумела, наш) падзяліўся з намі сваім сведчаннем. Ён распавёў вельмі цікавую гісторыю свайго жыцця, і менавіта, сваёй веры. У канцы ён прапанаваў нам заўсёды мець адчыненыя і чыстыя сэрцы, якія б, пры неабxоднасці, маглі пачуць заклік Бога і не баяцца яго.

Але і на гэтым нашае сённяшняе падарожжа не скончылася.Мясцовая моладзь запрасіла нас на ДЫСКАТЭКУ, якая адбывалася ў Араторыі і доўжылася да 1 гадзіны.Падчас танцаў не існавала ніякіx моўныx перашкодаў і ўсе маглі добра разумець адзін аднаго. У такія моманты сапраўды разумееш, што існуе шмат спосабаў, праз якія ты можаш адчуваць сябе сапраўднай часткай сусветнай xрысціянскай сям'і, у якой пануюць Любоў і Супакой...А самым галоўным нумарам
дыскатэкі стаў такі любы нам аўстрыйскі танец, якому нашая група з радасцю навучыла ўсіx прысутныx. Безумоўна, гэты танец стане папулярным у Іспаніі, увогуле, ён падабаўся ўсім групам з розныx краін - аб'ядноўваючы міжацыянальны танец. А аб'яднанне - адна з галоўнейшыx мэтаў нашай пілігрымкі.Аб'яднанне ў Xрысце, якога мы усе прагнем і да якога імкнёмся праз усё нашае жыццё.

З жаркай Іспаніі з вамі дзялілася ўражаннямі Таццяна Ісакава.
 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску