Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Наша дружная салезіянская вандроўка працягваецца. Апоўначы мы прыбылі у Памплону, іспанскі горад. Тут з 12 да 15 жніўня арганізаваныя сустрэчы для моладзі - удзельнікаў СДМ з розных краін свету.
Наша салезіянская група была падзелена на 2 часткі, тым самым нас падзялілі па двух парафія горада. Гасцінная іспанская моладзь сустрэла нас у салезіянскім каледжы - нам адразу падарылі заплечнікі з картай, кнігамі пра мясцовасць Наварра, у якой мы апынуліся, свечкі і саламяныя капялюшы. Тут у селезіянскім каледжы нас чакалі сем'і, у дамах якіх многія з нас мелі начлег. Астатнія удзельнікі мелі начлег у будынку салезіянскага каледжа. Пажадаўшы добрага сну і адпачынку мы развіталіся, каб сустрэцца на раніцы.

Праз некалькі гадзін ўжо новы дзень сустрэў нас новымі захапленнямі. Мы сустрэліся на ранішняй малітве ў касцёле, дзе разважалі пра найлепшае сэрца, сэрца, якое можа перастаць біцца для выратавання другога чалавека - сэрца Езуса.
Пасля малітвы нас падзялілі на групы і перамяшалі з моладдзю з розных краін (на той момант гэта былі толькі французы і немцы). У дапамогу да кожнай групы мы атрымалі валанцёраў, якія павялі нас вуліцамі горада Памплона.
Падчас падарожжа мы сустракалі гістарычных герояў у сваіх строях, якія знаёмілі нас з гісторыяй і культурай Памплоны.

Таксама мы наведалі галоўны касцёл і пабывалі у невялікім музеі, які прадстаўляў нам вялікія стацыі крыжовай дарогі. Пасля мы мелі смачны абед і працу ў групах, пад час якой разважалі над сваёй верай, дзяліліся хрысціянскім сведчаннем і прадстаўлялі рэлігійныя традыцыі свайго народа.

Увечары праходзіла малітоўнае набажэнства. Падчас набажэнства былі выстаўлены сцены з крыжовага шляху і падрыхтаваны разважанні на розных мовах. Апошнім пунктам была фігура Марыі, Нашай Маці, якая таксама перажыла крыжовы шлях свайго Сына. Праз спеў праслаўлення і малітву моладзь выказвала сваю падзяку Богу і Марыі.

На гэтым гэты дзень, які быў поўны ўражанняў скончыўся. Але хутка новы, яшчэ лепшы:)
 
Матэрыял падрыхтавала Еўтухоўская Дар'я
 
 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску