Напрамак - Мадрыд. Дзённік пілігрыма. Дзень другі: Люрд.
- Катэгорыя: Мадрыд 2011
Адразу пасля прыезду ў Люрд пілігрымы мелі магчымасць прыняць удзел у св. Імшы - група з Беларусі была адказнай за літургію, таму лягчэй было спяваць на сваёй роднай мове. Пасля смачнага абеду, які быў прыгатаваны для нас у доме місійным, мы выправіліся ў падарожжа да Марыі.
Часу не было так шмат, але стараліся выкарыстаць яго на карысць і для духоўнага развіцця. Тыя, хто меў жаданне, маглі спусціцца ў купельню і пасля малітвы ў цішыні прадставіць Богу свае просьбы. Таксама быў час на асабістую сустрэчу с Богам і Марыяй праз удзел у малітвах, наведванні базілік, асабісты падыход да грота, дзе калісці дзяўчынцы Бернадэцце аб'яўлялася Марыя.
Гэты дзень пакінуў плён у сэрцах усіх пілігрымаў, якія прыехалі да сваёй Нябеснай Маці.
Матэрыял падрыхтавала Еўтухоўская Дар'я











