Першы дзень заставіў добрыя ўспаміны, таму што ўсе пілігрымы былі адзінай группай і намагаліся ўсе справы рабіць разам. У горадзе Брэсце яны сустрэліся з группай з Расіі, далучыўшыся да якой далей працягнулі свой шлях разам.
Пілігрымы вырушылі ў Мадрыд
- Катэгорыя: Мадрыд 2011
Першы дзень заставіў добрыя ўспаміны, таму што ўсе пілігрымы былі адзінай группай і намагаліся ўсе справы рабіць разам. У горадзе Брэсце яны сустрэліся з группай з Расіі, далучыўшыся да якой далей працягнулі свой шлях разам.
Дарога з мноствам уражанняў прывяла моладзь у першую краіну іх падарожжа – у Польшу. Тут у Тэраспалі яны мелі магчымасць прыняць удзел у Святой Імшы. Гледзячы на тое, что большасць агульнай группы складаюць расіяне, малітва праводзілася на рускай мове. Айцец Аркадзій Грабовскі, які з’яўляецца кіраўніком групы, прамовіў да пілігрымаў словы, праз якія пераказаў, як важна паставіць Бога на першым месцы. Прыводзячы прыклады ўласнага жыцця, ён казаў, што ўсе справы трэба пачынаць разам з Богам. У тое, што плануе чалавек, Бог уносіць свае карэктывы, а трэба знаходзіць у сабе пакору, каб гэта прымаць.
Далейшы шлях пралягаў у напрамаку Германіі і горада Мюнхен. Вясёлыя жарты, фільм, гульні і асабліва супольная малітва рабіла падарожжа больш яскравым і насычаным. У Мюнхене у Цэнтры Моладзі, дзе працуюць айцы-салезіяне, была адпраўлена Святая Імша. Айцец Аркадзіў нагадаў усім гісторыю жыцця святой Тэрэсы-Бенедыкты. Падчас казання дыякан Станіслау казаў, што кожны мае свой крыж, які кожны чалавек нясе праз усё жыццё.
Ужо скончыўся новы дзень. У канцы якога пілігрымы мелі магчымасць пазнаёміцца з горадам Мюнхен. А заўтра іх чакае новая сустрэча. Чакайце працяг…











