Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Мадрыд, люты 4,2011.
У кожнага пілігрыма ў заплечніку будзе адмысловы падарунак ад Папы - катэхізіс YourCat, што азначае "Катэхізіс для моладзі (Youth Catechism), адмыслова напісаны для моладзі і які тлумачыць праўды каталіцкіай веры з пункту гледжання сучаснасці. Ён утрымоўвае пытанні і адказы, каментары, ілюстрацыі, тлумачэнні ключавых паняццяў, цытаты з Бібліі, выказванні святых і вялікіх настаўнікаў Касцёла, - і ўсё гэта з мэтай зрабіць веру даступнай для ўдзельнікаў Сусветнага Дня Моладзі. Катэхізіс падрыхтаваны ў Германіі і адрэдагаваны Кардыналам Шенбарнам, Архібіскупам Венны.
 
На гэтым тыдні прадмова да катэхізісу Папы Бенедыкта XVI было апублікавана. У ім Папа прызнае што "у апошні час Касцёл падвергаўся нападкам сіл зла", маючы на ўвазе  выпадкі педафіліі сярод духавенствы. "Але не выкарыстоўвайце гэта як падставу, каб адысці ад веры, вы самі - Цела Хрыстова, Касцёл. Хай  чыстае полымя вашага кахання ачысціць тое, што  знявечылі людзі".
 
Чаму катэхізіс менавіта для моладзі?
У прадмове Папа  кажа, што цяпер шматлікія людзі сцвярджаюць, што  катэхізіс не адказвае запатрабаванням сучаснай моладзі. Аднак ён з гэтым не згодзен. "Сучасная моладзь не настолькі павярхоўная і легкадумная, як сцвярджаюць, яна жадае ведаць  у чым сапраўды складаецца сэнс жыцця. Дэтэктыў ці баявік цікавы, таму што апавядае пра жыццё іншых людзей. А катэхізіс цікавы, бо ён кажа нам пра наш уласны лёс у яго цеснай узаемасувязі з лёсамі іншых людзей."
 
Таму Святы Айцец заклікае ўсіх маладых людзей вывучаць катэхізіс, але перасцерагае, што  ён не  прапануе ім лёгкіх рашэнняў. "Евангелле - гэта каштоўная жамчужына і атрымаўшы яе  ў дарунак, трэба штосьці прапанаваць наўзамен".
 
Добра ведаць сваю веру
"Таму я заклікаю вас вывучаць катэхізіс старанна і з любоўю. Ахвяруйце свой час для гэтага! Вывучайце яго ў цішы вашых пакояў, з сябрамі, у адмысловых групах, у сетках, абменьвайцеся меркаваннямі ў Інтэрнэце" - заклікае ён.
 Бенедыкт XVI падкрэслівае, што маладыя людзі павінны добра ведаць, у што яны вераць, ведаць сваю веру" з той жа дакладнасцю і поўнасцю, з якой спецыяліст па кампутарах ведае аперацыйныя сістэмы".

"Вы павінны ведаць веру, як музыка ведае сваю прыладу, яна павінна караніцца ў веры продкаў, каб супрацьстаяць выклікам і спакусам сучаснага грамадства. Вам патрэбна дапамога звыш, міласць, каб ваша вера не высахла як кропля расы на сонцы і вы не паддаліся спакусам грамадства спажывання, каб ваша любоў не  патанула ў парнаграфіі, каб вы дапамагалі  слабым і ахвярам гвалту.

 Што можа быць больш выдатным падарункам, чым трывалыя асновы веры ў адпаведнасці з дэвізам  Сусветнага Дня Моладзі - "Вера цвёрдая, калі  засноўваецца на Хрысце".
 
Матырыял сайта Madrid11.com пераклала адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэва

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску