Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Галоўны каардынатар Сусветнага дня моладзі 2011 года паведаміў 14 студзеня, што Ян Павел II абвешчаны заступнікам хуткай сустрэчы моладзі, якая пройдзе ў Мадрыдзе (Іспанія) 16-21 жніўня гэтага года.

Генеральны каардынатар мерапрыемства, дапаможны біскуп Мадрыду Сезар Франка, зрабіў гэту заяву неўзабаве пасля таго, як кардынал Станіслаў Рылко, старшыня Папскай рады па справах парафіян, паведаміў, што Ян Павел II будзе прылічаны да аблічча блажэнных 1 траўня.

Кардынал Рылко абвясціў пра хуткую беатыфікацыю, звяртаючыся да больш за 400 прадстаўнікоў, якія прысутнічалі на міжнароднай сустрэчы дэлегатаў для падрыхтоўкі да Сусветнага Дня Моладзі. Пачуўшы гэту навіну, прысутныя працягла і горача апладыравалі.

Арганізатары Сусветнага Дня Моладзі падкрэслілі, што Ян Павел II заўсёды быў асабліва блізкі маладым людзям. У 1985 году, калі адбыўся першы Сусветны Дзень Моладзі, Святы Айцец сказаў: «Увесь  Паўсюдны Касцёл на глабальным узроўні павінен аказваць усё больш інтэнсіўную падтрымку маладым людзям у іх трывогах і жаданнях, у іх адкрытасці і надзеях, каб адказаць на іх чаканні і перадаць ім упэўненасць, якой з'яўляецца Хрыстос».

Дэлегаты сустрэліся ў Мадрыдзе, каб канчаткова ўдакладніць дэталі бягучага Сусветнага Дня Моладзі, у тым ліку абмеркаваць пытанні, злучаныя з месцаваннем удзельнікаў, транспартам, візамі, он-лайн інфармацыяй і г.д.

Мэр Мадрыду Альберты Руіс-Галардон сказаў дэлегатам: «Сусветны Дзень Моладзі – гэта не проста яшчэ адзін збор, а падзея, якая стане крыніцай жыццёвага досведу для тысяч маладых людзей з усяго свету».

Ён сказаў, што службоўцы зробяць усё магчымае, каб усё адчувалі сябе як дома, а Мадрыд стаў лепшым з усіх гарадоў, калі-небудзь прымаўшых Сусветны Дзень Моладзі.
 
Пераклад матэрыяла сайта Sibcatholic.ru

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску