Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
9 лістапада 2010 г. у катэдральным касцёле Мадрыда (Іспанія) адбылася афіцыйная прэзентацыя гімна XXVI Сусветнага дня моладзі. Гімн «Моцныя ў веры» быў зацверджаны Папскай радай па справах свецкіх, якая адказвае за правядзенне Сусветнага дня моладзі.

Назва гімна звязана з дэвізам дня моладзі «Укаранёныя і збудаваныя на Хрысце, моцныя ў веры». Гімн быў выкананы Моладзевым аркестрам з супольнасці Мадрыда і хорам «El Escorial».

Аўтарам слоў гімна з’яўляецца біскуп Сэсар Франко, генеральны каардынатар і дапаможны біскуп Мадрыда. Як падкрэсліў іерарх, «строфы гімна падкрэсліваюць чалавечае аблічча Хрыста, у тыповым іспанскім, містычным стылі, а адначасова набліжаны да моладзі».

Аўтар музыкі — Энрыке Васкес, святар і кампазітар рэлігійнай музыкі — падкрэсліў, што яго мэтай было стварэнне такой музыкі, якая дапамагла б добра зразумець тэкст. «Строфы маюць больш літургічны характар, выяўляюць падзяку і захапленне Асобай і справамі нашага Адкупіцеля», — дадаў кампазітар.
 
Прапануем вашай увазе афіцыйны гімн Сусветнёх Дзён Моладзі 2011. Яго можна праслухаць, а таксама спампаваць з сайта ў розных версіях.
 
У выкананні аркестра:

{audio}http://serebranka.sdb.by/madrid2011/Orchestre_version.mp3{/audio}
 У выкананні хора ў акампанеменце з арганам:

{audio}http://serebranka.sdb.by/madrid2011/Chorus-organ_version.mp3{/audio}

Поп-соўл версію:

{audio}http://serebranka.sdb.by/madrid2011/Pop-soul_version.mp3{/audio}

Таксама прадстаўляем вашай увазе пераклад гімна на беларускую мову.

ВЕРЫМ МЫ Ў ЦЯБЕ!

Верым мы ў Цябе, верым мы ў Цябе;
Езус,  наша цвярдыня, наша сіла:
Ты - наш Бог!
Славім мы Цябе! Славім мы Цябе!
Мы з Табою ўсё адзіна! Верым мы ў Цябе!

1. Твая любоў нас ізноў адраджае,
Твой крыж нас абараняе, умацоўвае,
І цела Тваё ратуе, адкупляе,
Сваёю крывёй душы аднаўляеш.
Езус, Ты - наш Брат!
Езус, Ты - наш Сябар!
Ты - наш Бог!
Зацвердзі нас у Табе!

2. Зажыўляюць Твае рукі нашы раны,
Твае вочы ачышчаюць нашы дымкі.
Твае словы нам даруюць прабачэнне,
І па шляхах Тваім нас кіруеш.
Езус, Ты - наш Брат!
Езус, Ты - наш Сябар!
Ты - наш Бог!
Зацвердзі нас у Табе!

3. Твой подых - Подых Жыцця,
Твая ўсмешка - мора  міласці.
Агонь любові - Твае святыя раны,
Адкупленне маёй душы - Твае пакуты.
Езус, Ты - наш Брат!
Езус, Ты - наш Сябар!
Ты - наш Бог!
Зацвердзі нас у Табе!

4. Тваё літасцівае аблічча - абраз Жыцця,
Тваё аблічча для нас - уваскрэслае святло
І смерць Твая - крыніца майго жыцця,
Хрост Твой - крыніца неўміручасці.
Езус, Ты - наш Брат!
Езус, Ты - наш Сябар!
Ты - наш Бог!
Зацвердзі нас у Табе!

5. З'яўляеш людзям славу міласэрнасццю,
Перамяняеш свет Тваёй любоўю,
Бо Касцёл - агульны дом для ўсіх народаў,
Пабудаваны на камені нашай веры.
Езус, Ты - наш Брат!
Езус, Ты - наш Сябар!
Ты - наш Бог!
Зацвердзі нас у Табе!

6. Да Цябе ўся моладзь ідзе з Марыяй,
Якая спявае, як Нябесная Нявеста.
І з Ёй мы праспяваем гімн Тваёй перамозе:
З Табою нашу смерць мы перамаглі!
Езус, Ты - наш Брат!
Езус, Ты - наш Сябар!
Ты - наш Бог!
Зацвердзі нас у Табе!

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску