Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

21 лістапада 2009 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбылася ўрачыстая святая Імша на заканчэнне сімпозіума, прысвечанага 150-годдзю дзейнасці салезіянаў. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Падчас гаміліі арцыпастыр звярнуў увагу на значэнне і неабходнасць прысутнасці манаскіх супольнасцяў у жыцці лакальнага Касцёла. Пры гэтым Мітрапаліт заклікаў быць адважнымі хрысціянамі, здольнымі адказаць на заклік Пана: «Пакліканне да кансэкраванага жыцця, як і пакліканне да святарства — гэта вялікі дар Божы. Бог кліча яшчэ ва ўлонні маці. Нашым заданнем з’яўляецца пачуць голас Пана, які кліча, і адказаць Яму: Вось я, Пане, той, які хоча Табе служыць».

Поўны тэкст гаміліі >>>

Прапануем таксама праслухаць аўдыа-варыянт гамілі, які можна таксама спампаваць у фармаце mp3 (5,39 мб)>>>

{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2009.11.21-Gamilija_Arcybiskupa_lo.mp3{/audio} 

За актыўны ўдзел і дапамогу ў ажыццяўленні спраў Дона Боска на карысць збаўлення моладзі Мітрапаліту Кандрусевічу таварыствам салезіянаў было прысвоена званне Сябра Дона Боска.

Прапануем татсама вашай увазе: Фотаздымкі з урачыстасці >>>

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску