Мінск: святая Імша падзяка за дзейнасць ксяндзоў салезіянаў
- Катэгорыя: Салезіянкі сімпозіум
20 лістапада 2009 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) у межах сімпозіума «Ксёндз Ян Боска — учора, сёння і заўтра», прысвечанага 150-годдзю заснавання салезіянскага таварыства, адбылася святая Імша.
Цэлебрацыю ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Канцэлебравалі Эўхарыстыю Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, ксяндзы салезіяне з Беларусі, Італіі, Германіі, Расіі, Польшчы.
У гэты вечар на літургіі сабраліся вернікі мінскіх парафій, а таксама са Смаргоні, Бараўлянаў, Адэсы і Карастышава (Украіна), якія разам са сваімі душпастырамі дзякавалі Богу за паўтаравекавую дзейнасць ксяндзоў салезіянаў, а перш за ўсё за тых, якія нясуць служэнне сёння.
Гамілію прамовіў біскуп Дзям’янка, які закрануў праблему выхавання ў сучасным свеце і адзначыў значэнне хрысціянскага выхавання ў развіцці маладога пакалення.
Поўны тэкст гаміліі >>>
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымі з набажэнства >>>
Першы дзень сімпозіума завяршыўся канцэртам парафіяльнага музычнага гурта «Небасхіл».
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымі з канцэрта >>>










