Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Пад дэвізам «У Хрысце адна сям’я» 12–13 мая ў Маскве прайшло свята сям’і. Арганізавалі яго айцы францішкане і сёстры салезіянкі. Для ўдзельнікаў свята выступіў запрошаны гурт парафіі Св. Яна Хрысціцеля «Небасхіл» (Беларусь).

Урачыстае адкрыццё здзейсніў ардынарый дыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паола Пеццы, які ў нядзелю ўзначаліў таксама літургію з аднаўленнем сакрамэнту сужэнства.

Праграма свята была насычанай і разнастайнай. Падчас свята выступалі музычныя гурты, праходзіў кніжны кірмаш, працавала сямейная кансультацыя, а кожны жадаючы мог паразмаўляць са святаром. Працавалі таксама творчыя майстэрні і майстар-класы для дзяцей і бацькоў, а таксама прайшоў турнір па футболе, піянерболе і сямейная эстафета.

Матэрыял сайта Catholic.by

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску