Канцэрт гурта "Небасхіл" у Лучаі
- Катэгорыя: "Небасхіл"
Калі ехалі на канцэрт, не ведалі нават, что такое Лучай і дзе ён знаходзіцца. Але калі прыехалі, былі здзіўлены прыгажосцю гэтага мястэчка. І былі здзіўлены тым, что з калонак лучаўскай святыні мы пачулі нашыя спевы. Было вельмі прыемна.
Пробашч кс.Мікалай Ліпскі паказаў нам Касцёл і трошкі паведаміў яго гісторыю.
Мы ўдзельнічалі ў Святой Імшы. Пасля Святой Імшы парафіяне шчыра павіншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з імянінамі, падзякавалі за тое, што Мітрапаліт знайшоў час завітаць і памаліцца разам з вернікамі лучайскай святыні.
На заканчэнне літургіі адбыўся наш канцэрт. Кожны спеў суправаджаўся каментарыямі, у якіх закраналіся тэмы сучаснага жыцця. Было вельмі прыемна, што людзі засталіся нас паслухаць. Нашымі слухачамі былі як маленькія, так і старэйшыя людзі. Маем надзею, что нашыя спевы закранулі сэрца кожнага, незалежна ад узросту. Пасля нашага канцэрту адбыўся вельмі прыгожы салют.
Вельмi жадаем зноў наведаць гэтае мястэчка. Спадзяемся, калiсьцi так i станецца. Дзякуем Пану Богу за гэты цудоўны дзень i за ўсiх, хто быў у той час разам з намi!
Вольга Красільшчыкава











