Канцэрт "Небасхіла" ў Магілёве
- Катэгорыя: "Небасхіл"
24 мая 2009 наш гурт “Небасхіл” наведаў Магілёў. У мяйсцовым касцёле ”Унябаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi” адбывалася вялікае свята, а менавіта першая камунія дзяцей і моладзі. І гурт “Небасхіл” з радасцю прыняў удзел у гэтым свяце.
Мы падрыхтавалі канцэрт для дзяцей і моладзі. Паміж спеваў мы праводзілі розныя конкурсы з дзяцьмі, самым актыўным даравалі маленькія падарункі, якія падрыхтавалі ксяндзы і сёстры гэтай парафіі.
Увогулі, канцэрт атрымаўся вельмі добры. Усе, хто прысутнічаў радасна спявалі разам з намі, пляскалі ў далоні, а дзеці нават танчылі на сваіх мейсцах. Усмешкі, добры позірк гледачоў надаў канцэрту асаблівую вартасць і годнасць.
Мы з вялікай радасцю зноў аднойчы наведаем Магілёў і нашых новых сяброў! :)

Прапануем ткасама вашай увазе: Фотаздымкі з канцэрта