Супольны канцэрт "Небасхіла" і "Натанаэля"
- Катэгорыя: "Небасхіл"
11 студзеня гэтага года у горадзе Смаргонь адбыўся сумесны музычны канцэрт гурта "Натанаэль" i "Небасхіл".
Канцэрт складаўся з трох частак: у першай выступаў гурт "Натанаэль", а ў другой "Небасхіл" прызентаваў слухачам свае новыя спевы, якія ўвайшлі ў другі дыск, назва якога, мабыць, ужо знаёма Вам, гэта - "Шлях да збаўлення", а ў трэцяй частцы мы разам з гуртам "Натанаэль" праспявалі некалькі спеваў. Агульныя спевы заўжды аб'ядноўваюць людзей, дораць супольную радасць, прыносяць вялікі плён. Вось зараз мы таксама адчулі гэтую прыгажосць аб'яднання ў спевах.
Уражанні ад гэтага маленькага фэсту сапраўды толькі светлыя і вельмі пазытыўныя. Людзі, якія прыйшлі на канцэрт, былі шчодрыя на ўсмешку і апладысменты. Усе спявалi разам з намi, бо хто спявае, той двойчы молiцца.