
1 лістапада 2015 года адбылося свята Усіх Святых у мінскім араторыі імя св. Яна Боско. Свята распачалося св. Імшой а 10 гадзіне, падчас якой кс.Іван Огар SDB спытаў у дзяцей, што такое святасць, хто такі святы чалавек, як мы можам стаць святымі. Дзеці адказалі, што дзеля таго, каб стаць святым, трэба рабіць добрыя ўчынкі і выконваць 10 Божых запаведзяў. Кс. Іван прыпомніў, што кожны можа стаць святым, добра выконваючы свае штодзённыя абавязкі.
Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый, дзе іх сустрэлі аніматары і кандыдаты ў аніматары.
У араторыі госці сустрэлі хлопца Цімафея, які не ведаў, што такое святасць. Аніматары вырашалі дамагчы Цімафею і дзецям даведвацца, што такое святасць і разам ісці да яе, пазнаючы некаторыя якасці. Якасці, якія дапамаглі ім даведацца, што такое святасць, былі наступныя: старанасць, паслухмянасць, радасць, давер, добрыя ўчынкі.
Першае, што ўдзельнікі свята павінны былі зрабіць - прайсці эстафету, дзе павінны былі праявіць сваю старанасць. Потым яны павінны былі паказаць сваю паслухмянасць, і ў гэтым ім дапамог конкурс, дзе яны павінны былі слухаць адзін аднаго. Наступнай якасцю, якая ім дапамагла распазнаць, што такое святасць, была радасць, і ім прапанавалі дзяліцца сваёй радасцю з дапамогай “камкоў” шчасця. Пасля гэтыя “камкі” шчасця перадалі візіторке с.Габрыэле FMA, якая таксама прысутнічала на свяце.
Пасля таго, як дзеці адкрылі ўсе якасці, яны разам з Цімафеем змаглі адказаць на пытанне “Што такое святасць?”. Пасля свята ўсе разам памаліліся, зрабілі агульны фотаздымак і падсілкаваліся прысмакамі з салодкага стала.










