
19 красавіка ў араторыі св.Яна Боска ў Мінску адбылося спартыўнае свята. Свята распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB.
Асноўнай мэтай гэтага дня было з’яднаць дзяцей і іх бацькоў праз спорт, таму дэвізам спаборніцтваў стаў выраз: ”Мама, тата, я – спартыўная сям’я”. Галоўнымі гасцямі свята былі трохкратныя чымпіёны аратарыйных гульняў па воднаму спортуАртур-Цунамі і Каця-Хваля, якія дапамагалі удельнікам пазнаёміцца з правіламі гульняў.
Свята распачалося радаснымі ўсклікамі:”Фізкульт-ураа!” і падняццем аратарыйнага сцяга. Удзельнічалі ў спартыўнам спаборніцтве дзеці розных узростаў, малодшаму быў толькі годзік. Прысутных падзялілі на дзве каманды, у якіх быў свой капітан. Кожны капітан павінен быў давесці сваю каманду да перамогі.
Лепш з гэтым зданнем справілася каманда жоўтых. Менавіта яна заняла ганаровае першае месца. Прыйсці да перамогі камандам перашкаджалі розныя выпрабаванні, такія як бег у лабірынце, экстрымальны футбол, рымскія лазні і іншыя.
Спартыўнае спаборніцтва прынесла шмат усмешак, радасці, а таксама пазітыўных уражанняў. Дзякуючы спартыўным спаборніцтвам удзельнікі здолелі адчуць, што дзеля таго, каб каманда паказвала як мага найлепшы вынік, яна павінна быць з’яднанай. Менавіта аб важнасці еднасці ў кожнай сям’і шмат казалі святыя Касцёла.
Кацярына Пячынская
Матэрыя сайта www.sdb.by
Матэрыя сайта www.sdb.by










