У гэтую нядзелю 19 лютага пасля дзіцячай святой Імшы дзеткі і іх бацькі ўдзельнічалі ў святочным карнавале. Тэматыкай карнавала, як і моладзевым варыянце быў неверагодныя мультыплікацыйны свет.
Было вельмі цікава і незвычайна апынуцца ў краіне герояў з мультфільмаў. Галоўным госцем карнавала быў Фунцік, якому не хацелася быць у сваім мультфільме. Там яго заўсёды прымушалі ілгаць, а ён хацеў заўсёды усім навокал казаць праўду. І аднойчы Фунцік спаткаў Фею. Тая прапанавала яму перайсці ў іншы мультфільм. І так Фунцік разам з дзеткамі вандраваў па розных мультфільмах. На сваім шляху спатыкалі Бураціна, якога выратавалі ад Лісы і Ката Базіліо; Чабурашку і Шапакляк; Беласнежку і сем гномаў, разам з якімі мы танцавалі і спявалі; Машу і Мядзведзя, якія накармілі бацькоў смачная кашай. І усім гэтым казачным героям Фунцік імкнуўся дапамагчы.
Усе разам дзеткі, бацькі і аніматары ігралі, спявалі, танцавалі. А пасля гэтага ўсіх чакалі смачныя ласункі.
Увесь святочны карнавал быў напоўнены радасцю, усмешкамі і вяселлем. Шчыра дзякуем арганізатарам мерапрыемства за выдатны настрой, шмат весялосці і торбу пазітыву.
Матэрыял падрыхтавала Вольга Красільшчыкава











