
13 лістапада ў мінскім араторыі св. Яна Боско распачаў сваю дзейнасць «Клуб Святога Дамiнiка Савiо» («Савiо-клуб»). Першымi ўдзельнiкамi «Савiо-клуба» сталi сем хлопцаў i пяць дзяўчат, якiя з дапамогай кiраўнiка «Савiо-клуба» ксяндза Iвана Огара SDB i анiматараў iмкнуцца дасягнуць святасцi па прыкладзе св. Дамiнiка Савiо.
Мэтай дзейнасці «Савiо-клуба» з'яўляецца чалавечая і духоўная фармацыя дзяцей, каб яны сталі «сумленнымі грамадзянамі, добрымі хрысціянамі і шчаслівымі жыхарамі неба». А гэта між іншым азначае навучыць іх быць добрымі сябрамі дома, у школе, на вуліцы, у араторыі; быць апосталамі радасці, якая выцякае з сакрамэнтальнага жыцця і выканання штодзённых абавязкаў; прывіць жаданне дасягнуць святасці па прыкладзе св. Дамініка Савіо і расказаць, што гэта магчыма; дапамагчы разабрацца ў пакліканні i падрыхтаваць будучых аніматараў.
Атуляем малiтвай адказных і ўдзельнiкаў «Савiо-клуба» на гэтай новай прыступцы iх жыццёвага шляху.
Вольга Радзюш
Матэрыял сайта sdb.by










