Евангелле для моладзі - Снежань: Непараўнальны трыўмф
- Аўтар: Алесь
- Катэгорыя: Літургія

Калі Хрыстос не ўваскрос, марная наша пропаведзь і вера наша марная (1 Кар 15,14), Несумнеўна, Уваскрасенне ляжыць у аснове хрысціянскай веры, І ўсё ж жыццё вернікаў не заўсёды адлюстроўвае гэта перакананне. Варта ўспомніць невялікую колькасць карцін, на якіх намаляваны ўваскрэслы Хрыстос у параўнанні з велізарнай колькасцю карцін, якія паказваюць Яго на крыжы. Парадаксальна - каб дасканала усвядоміць Уваскрэсенне, трэба правільна усвядоміць смерць на Крыжы.
У гэтым жа тэксце мы бачым сувязь паміж сведчаннем вучняў і верай чалавека, які як і мы, не бачыў, але паверыў: " Блажэнныя тыя, хто не бачыў, а паверыў ". (Ян 20,29). Падаецца значным тое, што ў Евангеллі не апісваецца сустрэча ўваскрэслага Хрыста з Яго Маці. Бо яе вера не мае патрэбу ў такім пацверджанні. Што жа у нашыя дні значыць вера ва Уваскрашэнне Хрыста? У першым Пасланні да Карынфян мы бачым, што Апостал не сцвярджае, што нашае ўваскрашэнне залежыць ад Уваскрэсення Хрыста. Наадварот, ён усклікае: "Калі няма ўваскрэсення з мёртвых, тады і Хрыстос не ўваскрэс" " Калі мёртвыя не ўваскрасаюць, то і Хрыстос не ўваскрэс.". (1 Кар 15,13.16.) Пасля ўваскрэсення Хрыстос не вяртаецца да ранейшага жыцця да штодзённасці, замест гэтага робіць рашучы крок наперад. Ва ўваскрэслым Хрысце ва ўсёй паўнаце прадстаўлены яго чалавечая і ўвасобленая прырода. Менавіта ўваскрэслы Хрыстос называе вучняў БРАТАМІ (Мц 28,10. Ян 20,17). І з гэтага моманту апосталы прысвячаюць сваё жыццё абвяшчэнню праўды пра Бога і праўды пра чалавека. Вестка пра тое, што Той, Хто памёр на крыжы - уваскрос - гэта і ёсць Добрая Вестка, лепшае, што чалавек можа пачуць. Евангелле тлумачыць нам, якое праўдзівае сведчанне пра ўваскрэсенне. "І з вялікай адвагай Апосталы сведчылі пра ўваскрэсенне Бога Езуса Хрыста. .. І не было сярод іх прагнучых. Бо шматлікія прадавалі землі свае і прыносілі прыбытак … і клалі да ног Апосталаў і яго размяркоўвалі кожнаму па запатрабаваннях" (Дз 4,33-35). Лепшага сведчання веры і жадаць немагчыма, калі вернік змяняе лад жыцця дзеля братэрскага кахання і магчымасці падзяліцца ўсім: "Паглядзі, як яны любяць адзін аднаго!" - усклікаюць здзіўленыя язычнікі.
Дон Боска выдатна гэта разумеў. Яго жыццё, прысвечаная працы з моладдзю была працята духоўнасцю Уваскрасення. Гэта велікодная радасць праймае працу па ўдасканаленню жыцця і ляжыць у аснове выхавання святасці асобы.
Гэта радасць не мае нічога агульнага з жыццерадаснасцю юнака, які проста яшчэ не ведае нічога пра цяжкасці жыцця, гэта радасць асобы якая " нясе на сабе раны Хрыста, і таму ніхто і нішто не можа адарваць яе ад любові Бога. (Рым 8,39). Таму Дон Боско імкнуўся зрабіць атмасферу ў Араторыі самай лепшай "выхаваўчай і духоўнай”, так неабходнай для фармавання харызмы асобы. Ён жадаў узнавіць дух першых хрысціянскіх абшчын сарод юнакоў з працоўнага асяроддзя Вальдока, каб і яны сталі праўдзівымі сведкамі і прапаведнікамі Ўваскрэслага Хрыста. " Мы павінны памятаць, што ў аснове нашай місіі павінен ляжаць досвед Вальдока - вечны крытэр абнаўлення. Няхай Пан Бог адорыць Салезіянскую Супольнасць гэтым дарам, каб яны заўседы былі праўдзивыми сведками Уваскрашэння.
Артыкул сайта Sdb.org пераклала адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэва