Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

" Смерць - гэта спадарожніца любові, яна адкрывае дзверы і ўпускае Таго, Хто любіць" (св. Аўгустын).

Пакуты і смерць Езуса разам з Уваскрасеннем - гэта велікодная містэрыя, якая знаходзіцца ў цэнтры хрысціянскай веры. Гэтыя падзеі гістарычна пэўныя, яны апісаны ва ўсіх чатырох евангеллях і іншых кнігах Новага Запавету. Філосаф Эрнст Блыхаў, які не быў веруючым чалавекам, заяўляе: "Нараджэнне ў пячоры і смерць на крыжы - такія рэчы цяжка прыдумаць". Ці наўрад каму-небудзь прыйшло б у галаву прыпісваць такія падзеі заснавальніку новай рэлігіі, калі толькі гэта не было б праўдай. Але вось ужо 20 стагоддзяў мы, хрысціяне, задаём сабе пытанне: "Чаму Сын Божы памёр на крыжы?"

Біблія прапануе на першы погляд даволі збянтэжлівае тлумачэнне, падкрэсліваючы ў першую чаргу НЕАБХОДНАСЦЬ. "Было неабходна, каб Хрыстос пакутаваў" (Мк 8,31; Мц 16,21; Лк 9;22). Гэта НЕАБХОДНАСЦЬ, якая  ўвасабляе ўпэўненасць першых хрысціян адлюстравана як у Евангеллях, так і ў "велікодных інтэрпрэтацыях" смерці Бога, як напрыклад у словах Уваскрэслага ў Эммаўсе "Ці не так належыла пакутаваць Хрысту і ўвайсці ў славу сваю?" (Лк 24.26). На першы погляд гэта ідэя супярэчыць выяве ўсемагутнага Бога, да таго ж, калі Бог ёсць Любоў, чаму ж Ён не пазбавіў свайго Сына ад пакут і зневажанняў?

 Можна казаць пра тры ўзроўні разумення гэтага. На першым узроўні можна безумоўна сцвярджаць, што смерць Езуса была НЕАБХОДНА, каб цалкам прыняць чалавечую сутнасць, у адваротным выпадку Яго Ўвасабленне было б няпоўным. "А як дзеці датычныя цела і крыві, то і Ён таксама ўспрыняў іх" (Гбр 2,14).

 Аднак людзі паміраюць не ад таго, што яны раскрыжаваны, таму гэта "НЕАБХОДНАСЦЬ" не тлумачыць цалкам усю глыбіню НЕАБХОДНАСЦІ, як яна разумеецца ў Бібліі. Тут трэба казаць ужо пра трэці ўзровень, які мы можам назваць прыватным ці адмысловым. Езус акружаны маленькай групкай людзей, якія аддалі жыццё за справу, якому яны засталіся дакладныя нават пад пагрозай смерці.  Значыць, па чалавечых крытэрах эгаізму стала гэта цвёрдасць, і паслядоўнасць у веры стала для іх НЕАБХОДНА. І хоць гэта людзі з розных пластоў грамадства з рознымі поглядамі, іх аб'ядноўвае цвёрдая паслядоўнасць і трываласць веры. У Бібліі так адлюстраваны гэты ўзровень веры "Лепш нам, каб адзін чалавек памёр за людзей, чым чым увесь народ загінуў" (Ян 11, 49-50).

Але калі мы жадаем быць дакладнымі Адкрыццю, варта разгледзець трэці ўзровень, дзе за Езусам ужо не ідзе ні ўсё чалавецтва, ні нават эліта герояў, гэты ўзровень можна назваць прыватным, тут Езус у адзіноце выконвае ВОЛЮ Айца. Адна з самых выразных частак Евангелля - малітва ў Садзе Аліўлым: "Ойча! Няхай міне мяне келіх гэты! Але не мая, а Твая воля няхай станецца" (Мц 26,39,42,44; Лк 22,41).

А зараз ізноў задамо тое самае пытанне: "Чаму было НЕАБХОДНА, каб Езус памёр?" Евангелле адказвае на гэта пытанне так - таму што гэты выраз Любові Айца, якая выходзіць далёка за межы чалавечага разумення любові. "І так палюбіў Бог свет, што аддаў сына свайго адзінароднага…" (Ян 3.16). "Ужо калі Бог сына свайго не пашкадаваў, а выдаў яго за нас усіх, як з гэтым не прабачыць нам і ўсяго?" (Рым, 8. 31-32). У Пасхальным Абэяўленні гэта адлюстравана ў словах, звернутых да Айца "Каб выкупіць раба, Ты не пашкадаваў сына". У гэтых словах - самае сэрца Велікоднай Містэрыі: у смерці Езуса - тлумачэнне, што Бог - ёсць Любоў. Сапраўднае значэнне Мукаў Хрыстовых - гэта не смерць і пакуты, а Моц Любові. "Балесныя" пакуты Езуса пачынаюцца не перад смерцю, імі працятае ўсё яго жыццё, гэта мэта яго Ўвасабленні, гэта і мэта яго сыноўскай пакоры. Яго адзінае жаданне - выканаць волю Айца. У смерці Езуса мы знаходзім моц Любові Бога.

Дон Боско выдатна разумеў праўдзівае значэнне мукі Езуса:ён сам горача кахаў Бога і сваіх вучняў. У ім няма і следу " мазахістскага" аскетызму, які абвяшчае каштоўнасць пакут дзеля саміх пакут. Ён жыў поўным жыццём і горача любіў сваіх вучняў, асабліва бедных, спрабуючы ажыццявіць волю Бога і прымаючы беды і гаротнасці (не толькі фізічныя) як следства сваёй місіі. Ён прысвяціў гэтаму жыццё да такой ступені, што лекары параўноўвалі яго з "вынашанай да нітак адзежай". Ён увасобіў у жыццё слова Апостала Паўла: "Папаўняю недахоп у целе маім цярпенняў Хрыстовых за цела Яго, якое ёсць Касцёл". (Клс, 1.24), а ў ёй "тую частку чалавечага грамадства, якая схільная ўсякім павевам і ў якой у той жа час - наша будучыня - моладзь (Канстытуцыя Ордэна Салезіянаў). Ён запрашае нас падзяліць Запал Хрыстовы, выконваючы салезіянскую місію.

Артыкул сайта Sdb.org пераклала адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэва

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску